Тое, што вы баяліся спытаць у сваёй гістарычкі: інтымны досвед самых уплывовых Казаноў ВКЛ
Кажуць, у мінулыя стагоддзі шляхта ганарылася не толькі ваеннымі подзвігамі: старажытныя дакументы захавалі яшчэ і гарачыя прыгоды нашых сваякоў. І тут мы пачынаем турбавацца за сучасных інстаграмных мачо. Калі яны даведаюцца пра колькасць дзяцей Станіслава-Аўгуста Панятоўскага і каханак Багуслава Радзівіла, іх самаацэнка рэзка ўпадзе. Не будзем хаваць, што адзін з гэтых нашых продкаў праз звышувагу да кабет літаральна разваліў Рэч Паспалітую, а другі трапіў у Бастылію і быў вызвалены Ганнай Аўстрыйскай. Ходзяць чуткі, што такую авантурную Беларусь продкі моцна намагаліся схаваць за завесай тайны. Але мы прыадчыняем яе расповедамі пра самых бойкіх Казаноў ВКЛ.