Падзякі ў адрас фельчара Жыткавіцкай цэнтральнай райбальніцы гучаць ледзь не штодня
Ахова здароўя – сфера не толькі надзвычай адказная, але ж, як паказалі апошнія падзеі, дужа самаахвярная і небяспечная. Нехта скажа: людзі ў белых халатах самі выбіралі сабе прафесію, і фармальна будзе правы. Толькі ж і службовыя абавязкі можна выконваць па-рознаму. Фельчар аддзялення хуткай дапамогі Жыткавіцкай ЦРБ Аляксандр Грышчэня працуе без адзінага наракання, а падзякі ў яго адрас гучаць ледзь не штодня.