Счэпкі, слёзы і прапагандысты. Купалаўцы зладзілі адкрытую рэпетыцыю «Тутэйшых»
Сёння ў Мінску прайшла адкрытая рэпетыцыя спектакля «Тутэйшыя», якую правялі купалаўцы. «Гэта не прэм’ера, мы пакуль што з галавою ў працы — і гэтым творчым працэсам прагнем падзяліцца з вамі», — адразу зазначаюць акцёры. Журналістам Onliner пашчасціла трапіць на рэпетыцыю, працэсам і ўражаннямі дзелімся з вамі.