Што паглядзець у снежні. Топ-10 новых серыялаў (видео)
Гэтым разам за серыяльныя прэм'еры адказвае не толькі Netflix. Не саступае гіганту і яго асноўны канкурэнт у выглядзе Disney. У абодвух стрымінгавых сэрвісаў па тры маштабныя навінкі. Але больш за ўсё ў снежні чакаем прыквел «Ведзьмара». Яшчэ будзе пара карэйскіх праектаў, гатовых пасапернічаць з папулярнасцю «Гульні ў кальмара». Таксама знайшлося месца для містычнага дэтэктыва, фантастыкі, прыгод і актуальных сучасных праблем.