Сайман Кузнец — паляшук, які прыдумаў валавы ўнутраны прадукт і атрымаў Нобелеўскую прэмію
Калі размова заходзіць пра дасягненні беларусаў, хтосьці адразу згадвае ў адным сказе Нобеля і Алексіевіч — і ўсё гэтым абмяжоўваецца. Праўда ж у тым, што выхадцаў з Беларусі, якія паспяхова шчыравалі ў сваёй галіне, вельмі шмат. Іншая справа, што дасягаць поспехаў ім часта даводзілася не на сваёй зямлі. Адным з выбітных навукоўцаў лічыцца выхадзец з Палесся Сайман Кузнец. Onliner распавядае пра чалавека, які змог цалкам змяніць сусветную эканоміку, вывесці «крывую Кузняца» і атрымаць Нобелеўскую прэмію.