Яніна Зянькова свой дзень нараджэння святкуе ў сярэдзіне лета, калі ля дома квітнеюць лілеі, вяргіні, рамонкі ды іншая рознакаляровая прыгажосць. Сёлета жанчыне споўнілася дзевяноста, але яна не перастае рупіцца на зямлі. Вялікая асалода для яе цёплым вечарам пасядзець на двары, адпачыць, пагрузіцца ў бясконцыя думкі. «І чаму Бог так доўга трымае мяне на зямлі?» — усё часцей задае пытанне. І сама ж на яго адказвае: «Напэўна, гэта ўзнагарода за шматлікія цяжкасці, якія давялося перажыць». Яніна Францаўна ўжо пяць гадоў як стала лынтупчанкай. У пасёлак — бліжэй да дзяцей і цывілізацыі — пераехала з роднай вёскі Саболкі, што на самай граніцы з Літвой (за 4 кіламетры …
читать дальше →