Айцу Іаану (паэту Зьнічу)
Я шматшаноўнаму Зьнічу
Прамовіць колькі слоў хачу:
Табе, мой паважаны Зьніч,
Мой віншавальны ў словах кліч.
Ты жыў бы ветразь той на ветры,
Кідалі хвалі карабель,
У рэшце рэшт ён сеў на мель.
Жанчыны, жарсці, тлум, віно,
Гламурны свет — пайшлі на дно.
Уратаваўся ты адзін
На дзікай выспе блудны сын.
Вакол вада і чорны змрок,
Падняцца хтосьці дапамог,
І моцная яго рука
Праз цемру да святла вяла.
Ішлі вы поруч па вадзе —
Ты здагадаўся, хто вядзе…
Ён разбурыў начы імглу
І, як Кашчэеву іглу,
Ён разламаў — і вораг паў.
Вакол вада і чорны змрок,
Падняцца хтосьці дапамог,
І моцная яго рука
Праз цемру да святла вяла…
Наперадзе — царква, муры,
Манахі ходзяць па двары,
Званы да службы заклікаюць…
Адчуў ты — там цябе чакаюць…
…Прайшлі гады, ты старцам стаў
І шлях да Госпада спазнаў,
Другіх ратуеш як айцец…
Восем прыступак — не канец.
Сообщение Айцу Іаану (паэту Зьнічу) появились сначала на Газета Слонімская.
