Мы в Telegram
Добавить новость
Главные новости Витебска
Витебск
Март
2023

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

«Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва — свет зробіцца светам дзіваў». Уладзімір Караткевіч. Уладзімір Сямёнавіч  Караткевіч — нашае ўсё! Ён — наша гістарычная памяць і свядомасць. Яго творы і пра нас сучасных: пра Беларусь і беларусаў, пра родны край, гісторыю і спрадвечную надзею на лепшы лёс, пра «Зямлю пад белымі […]

The post «Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька» first appeared on Витебский Курьер.

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

«Калі чалавек, кожны чалавек, вельмі захоча зрабіць другому хоць маленькае дзіва — свет зробіцца светам дзіваў». Уладзімір Караткевіч.

Уладзімір Сямёнавіч  Караткевіч — нашае ўсё! Ён — наша гістарычная памяць і свядомасць. Яго творы і пра нас сучасных: пра Беларусь і беларусаў, пра родны край, гісторыю і спрадвечную надзею на лепшы лёс, пра «Зямлю пад белымі крыламі».

Маленькая казка — «Кацёл з каменьчыкамі» яшчэ і пра бульбу, што не аднойчы ратавала нашую краіну ад  голаду.

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

Сяргей Талкач у ролі Чараўніка

Караткевіч бачыў вайну і бяду на ўласныя вочы. Ён быў з пасляваеннага пакалення. Як і мая мама, што з братам вясной збірала перамёрзлую бульбу на калгасным полі. А бабуля, гатавала з яе шасцярым дзецям шайморы з вотруб’ем. Дзеда, як і мужа гераіні казкі Караткевіча, забралі на вайну, дзе ён загінуў. Для маёй мамы, як і  для мільёнаў тагачасных беларусаў, маладая  бульба была доўгачаканай і самай смачнай стравай у свеце.

Віктар Ігнатавіч Клімчук памятае паслеваеннае жыццё. І ён вялікі аматар творчасці Караткевіча. Таму, менавіта, гэтая  казка даўно планавалася да пастаноўкі.

Ажыцявіла ж план мастацкага кіраўніка актрыса тэатра, якая вучыцца ў Піцерскай акадэміі мастацтва на рэжысёра — Марыя Кавалёва:

«Караткевіч – наш класік. Яго творчасць ведае кожны беларус.Ён пісаў пра нас і для нас. Таму рабіць гэту казку было вельмі ганарова і адказна. Я вельмі ўдзячна абоім Клімчукам, што дапамагалі і падказвалі мне. Тэма ж казкі асабіста блізкая. Вольга Лазебная мае і рысы і маёй мамы. Я ж са шматдзетных. Нас у мамы, таксама было пяцёра і пытанне, чым накарміць дзяцей рэгулярна гучала ў нашай хаце».

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

Марыя Кавалёва — рэжысёр і актрыса тэатра

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

«Дык вось было гэта даўно, вельмі даўно, так даўно, што ў нашай з табой краіне яшчэ не было тады бульбы» — з гэтых слоў  пачынаецца казка «Кацёл з каменьчыкамі» Беларускага Тэатра «Лялька».

Сяргей Талкач, у ролі галоўнага чараўніка, пачынае аповед пра дабро, зло і… бульбу. Дзіяна Юрчанка, разам з выканаўцам галоўнай ролі, стварылі адмысловы харэаграфічны малюнак. У рухах Чараўніка праглядаюцца і  індаеўрапейскія матывы, і сілавыя пасы Цыгун, і нешта невядомае нават свядомаму гледачу.

Пластычнасць і легкія рухі  акцёра  надаюць дзейству харэаграфічны падтэкст. Яго аблічча, манера размовы і рух ствараюць яскравы вобраз ці то іншаземнага валацугі, ці то чараўніка, ці то божага сына, які выпадкова завітаў у гаротную вёску.

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

Ён і ёсць тая вышэйшая сіла, што змагаецца з Несправядлівасцю, якая па Караткевічу — галоўны грэх на зямлі.

Вольга Прусак — пастаянны аўтар «Лялькі», а «Кацёл з каменьчыкамі» — адна з яе інсцэніровак. Для п’есы драматург выбрала  строгі кампазіцыйны лад і выразнасць трох цэнтральных вобразаў. Гэта адсыл да ўзораў лепшых старажытных трагедый.

Марыя — Маці з вялікай літары — мужная і цярплівая, як наша Радзіма. Яна бядуе, але ж не скараецца. Вобраз Вольгі Лазебнай гаротны і моцны,  як птушка ў якой няма сілы для палёту, але ж ніхто не абрэжа ёй крылы. Яна ў адчаі, бо няма, чым накарміць пяцёрых дзяцей. Мужа забралі на вайну і нават печы ў хаце няма, але ж трэба цягнуцца за той кволай нітачкай надзеі і ратаваць малых. І ёсць толькі адзін чалавек у вёсцы, які можа дапамагчы, але і той, павагаўшыся, адмаўляе.

Сквапны чалавек з каменным сэрцам – Ігнат. Ён звар’яцеў ад хцівасці. Багацце — адзінае, што яго хвалюе. Яно  яго гонар і хараство. За гэта ён сябе ўзвёў на трон, згубіўшы і родных, і чалавечае аблічча. Безумоўнае зло, але яно тутэйшае, слабое і вартае жалю.

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

 

Ігната ўвасобіў Яўген Гусеў. Яго персанаж — камічны і нікчэмны, з каменным сэрцам. Ён не пазычыў Марыі меру фасолі. За што ў фінале, Дар’я Дубовік — сцэнограф, ператварае яго ў валун з квадратнай галавой і ножкамі.

Лаканічная і прасякнутая сярэдневечнай метафарычнасцю сцэна і касцюмы герояў даюць волю ўяўленню гледача. Нехта ўбачыць на сцэне старажытную вёску, што прыйшла з-за беднасці ў заняпад. А іншы — казачны край з блакітным возерам-катлом у цэнтры сцэны. У гэтым катле-возеры Марыя варыць каменне, каб прыспаць галодных дзяцей. Тыя  каменьчыкі  Чараўнік і ператварае ў бульбу.

Рэжысёру ўдалося так візуалізаваць гэтую сцэну, што я адчула  водар дзяцінства — маладой бульбы з кропам, што летнім ранкам лунаў і ў маёй роднай хаце.

Дапамагалі акцёрам па за сцэнай Ганна Сцепанец і Даніла Катовіч.

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

Гукавае і музычнае атачэнне пастаноўкі стварыў гукааператар Мікіта Гушчанка. Уласная музыка з дадаткам запісу дуды і абертанавай флейты Германа Бандарэнкі, абгарнулі дзейства ў адзіную Беларускую рапсодыю.

У «Катле з каменьчыкамі» ёсць характэрная  для драматычных пастановак Клімчука старэйшага рыса: планшэтныя лялькі, якія дадаюць вобразам, створаным акцёрамі, вобразную адметнасць.

З першага погляду, яны здаюцца другароднымі. Акцёры і так ствараюць вытанчаныя вобразы, але ж паспрабуй іх выключыць, і пастаноўка страціць арыгінальнасць, і ўнікальнасць лялечнага стылю.

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

А разам у пастаноўцы ёсць усё: і смех, і слёзы, і шчаслівы фінал, і нават бульба. Не, не яна наша нацыянальная ідэя — свядомасць, дабро і цярплівасць — нашыя карані і вялікая гістарычная памяць. Гэтым зараз і жыве нашая Беларусь. І будзе жыць вечна.

«Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька»

Дарэчы, пастаноўка прысвечана афіцыйна абвешчанаму году гістарычнай памяці. Яна ў адну дзею. Рэкамендавана дзецям з 7 гадоў і дарослым.

А квіткоў на «Кацёл з каменьчыкамі» на 26 лістапада, здаецца, ужо няма, але сачыце за афішай  «Лялькі».

Источник

The post «Кацёл з каменьчыкамі» Уладзіміра Караткевіча – прэм’ера і дэбют у Тэатры «Лялька» first appeared on Витебский Курьер.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: В Щербинке будут запущены автобусные маршруты к МЦД и соцобъектам


Спорт в России и мире
Москва

Хоккейный клуб из Балашихи выиграл Кубок Регионов


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Андрей Рублёв

Рублёв победил Давидович-Фокину в 3-м круге «Мастерса» в Мадриде, отыгравшись с 0:5 на тай-брейке


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Вокруг парка на электромобиле: что будет доступно напрокат в Москве





Путин в России и мире
Москва

Дугин в интервью Такеру Карлсону: "Путин — это традиционный лидер"


Лукашенко в Витебской области
Минск

«Набей им морду, покажи им, что ты настоящий белорус». Лукашенко о поездке спортсменов на Олимпиаду




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Цинизм зашкалил: Елена Зеленская повеселилась в Киеве с герцогиней Эдинбургской


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Витебске, в Витебской области и в России






Загрузка...

Загрузка...



Фрэнк Синатра

Таунхаус Фрэнка Синатры впервые выставлен на продажу



Витебск

«МИНСК» второй раз победил баскетболистов «Рубона» в ½ финала чемпионата Беларуси

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net