Добавить новость
123ru.net
Все новости
Апрель
2023

Аляксандр Фрыдман: Беларусь выглядае куды горш за Сірыю

Газета спасылаецца на злітыя ў публічную прастору “дакументы Пентагона”.

Ці можна давяраць гэтай інфармацыі? Што мяняе для афіцыйнага Мінска апублічванне такога “супрацоўніцтва” з вагнераўцамі?

Снплюс пагаварылі з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

– Financial Times спасылаецца на так званыя “дакументы Пентагона”. Публікацыя не пра Беларусь, а пра Кітай; асноўная выснова палягае ў тым, што Кітай адмовіўся паставляць зброю ПВК “Вагнер”. Гаворка пра тое, што Прыгожын наўпрост звяртаўся да кітайцаў і нават не атрымаў адказу; спрабаваў ён таксама выкарыстаць кантакты ў Турцыі, каб там набыць зброю – ізноў не атрымалася.

Пры гэтым удалося сім-тым разжыцца ў Беларусі і Сірыі. Беларусь паставіла “Вагнеру” палову таго, што абяцала раней (праўда, невядома чаго канкрэтна), і прыпанавала дадаткова яшчэ 300 тысяч стрэлаў да гранатамёта ВОГ-17. Сірыйцы таксама няшмат паставілі: 6 гранатамётаў і 180 гранат. Памеры не вельмі значныя.

У кантэксце артыкула той гандаль разглядаецца як дробязь, якая нікога не здзіўляе: два рэжымы, штоцалкам залежаць ад Расіі, таму і пастаўляюць зброю ПВК.

Але Беларусь на фоне Сірыі выглядае нават горш: калі вагнераўцы ў Сірыі набылі нешта па ўласнай ініцыятыве, то афіцыйны Мінск сам рабіў прапановы.

– Ці зменіць гэтае супрацоўніцтва стаўленне ЗША да афіцыйнага Мінска?

– Я думаю, амерыканцы ўсё ведалі, прычым яшчэ на пачатку года. Як бачым, на пачатку 2023 года сур’ёзных абвастрэнняў паміж Вашынгтонам і Мінскам не было, дадатковыя жорсткія санкцыі не ўводзіліся – гэта значыць, што хоць амерыканцы і былі ў курсе, але нейкіх радыкальных захадаў не рабілі.

Невядома, гэта адзіны выпадак такога супрацоўніцтва ці не, мы не ведаем нават, ці не фальсіфікацыя гэтыя самыя “дакументы Пентагона”. Праўда, на падман яны не выглядаюць, бо выстаўляюць у добрым сэнсе Кітай, а амерыканцам асаблівага сэнсу хваліць Пекін няма. Тым больш няма ніякага сэнсу фальсіфікаваць нешта ў дачыненні да Беларусі. Так што, хутчэй за ўсё, тут усё праўда.

Для лукашэнкаўскага боку гэта непрыемная сітуацыя, таму ён і не рэагуе. Глядзіце: публікацыя выйшла ў сярэдзіне дня, можна дапусціць, што Financial Times у адміністрацыі не заўважылі, але публікацыя ўжо перакладзена і перадрукаваная на многіх рэсурсах. Тэма ўжо прысутнічае ў беларускай медыйнай прасторы, а рэакцыі няма.

Беларуская дзяржаўная прапаганда вельмі дзіўна адрэагавала на відэа Асечкіна пра вагнераўцаў і іх злачынствы. Апавяданні наёмнікаў у гэтым відэа не тычацца Беларусі і Лукашэнкі, але прапагандысты пачалі актыўна распаўсюджваць “расійскае абвяржэнне”, імкнучыся зняпраўдзіцць інфармацыю пра ПВК “Вагнер”.  Чаму? Можа таму, што беларускія ўлады супрацоўнічаюць з ёй і таму перед прапагандай пастаўлена задача абяляць партнёра? Магчыма, супрацоўніцтва не абмяжоўваецца выпадкам, згаданым у “дакументах Пентагона”.  Можна ўявіць і такі варыянт: Прыгожын дае грошы, а ўзамен атрымлівае зброю. Але ж Мінск не прызнаваў нават і пастаўкі зброі расійскай арміі. Праўда, гэта ўжо зусім іншы ўзровень: калі ты пастаўляеш зброю расійскай арміі – рэпутацыю ўжо цяжка паправіць, а калі ты ўжо даеш зброю вагнераўцам, прычым на фоне жахлівай інфармацыі пра “дзейнасць” вагнераўцаў ва Украіне, пра адрэзаныя галовы – гэта вельмі непрыемна для беларускага рэжыму.

Пастаўка зброі ПВК “Вагнер” – групоўцы, якую ЗША лічаць “транснацыянальнай крымінальнай арганізаціыя” і якая, хутчэй за ўсё, хутка будзе прызнаная тэрарыстычнай на Захадзе, гэта новая ступень саўдзелу ў вайне. І выглядае ўсё лагічна: бізнэс, ніякай маралі, ніякай ідэалогіі. Прыгожын дае грошы – можна зарабіць, Пушылін гатовы падпісаць нейкія кантракты, каб апрыходаваць грошы з расійскага бюджэта, – дык чаму б і не зарабіць?

Але такі “бізнэс” відавочна нясе павышаныя рызыкі?

– Лукашэнка знаходзіцца ў складаным становішчы. З аднаго боку, ёсць выдатныя магчымасці зарабіць вялікія грошы і, мабыць, досыць лёгка. Гэта спакуса. З другога боку, ты выходзіш на зусім іншы ўзровень, што істотна падвышае рызыкі.

– Калі ЗША ведалі пра беларускія пастаўкі зброі ПВК “Вагнер”, то чаму ніяк не зрэагавалі?

-Можа таму, што з іх пункту гледжання гэта дробязі. Можа, па-ранейшаму лічаць, што прыціснуўшы мацней Лукашэнку, удасца дабіцца агульнага пагаршэння становішча. У ЗША маглі быць свае прычыны: цалкам магчыма, што ідуць патаемныя гульні, больш складаныя. Хто ведае, што можа адбывацца паміж ЗША і Лукашэнкам за кулісамі?






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net