Ці хутка каля Драздоў зьявіцца пасёлак «Беглыя злачынцы»
Беларусь усё большстановіцца прыстанішчам беглых палітыкаў, якія ў сваіх краінах зазнаюць крымінальныперасьлед.
Данііл Урыцкі, у якімпазналі былога прэм’ер-міністра Кіргізстану Даніяра ЎсенаваЯшчэ не пасьпеў забыцца скандал з наданьнем статусу ўцекачабылому міністру абароны Ўкраіны, экс-амбасадару ў Беларусі Міхаілу Ежалю, якогазавочна судзяць у Кіеве, як грымнула новая скандальная гісторыя, вельміпадобная да палітычнага дэтэктыву.27 ліпеня беларускія сродкі масавай інфармацыі паведаміліпра мерапрыемства па запуску будаўніцтва заводаў ЗАТ «Беларуская нацыянальнаябіятэхналягічная карпарацыя». Ва ўрачыстасьцях з гэтай нагоды ўдзельнічалівысокія дзяржаўныя чыноўнікі, у прыватнасьці віцэ-прэмʼер Беларусі Міхаіл Русы.
Дырэктар гэтай кампаніі — Данііл Урыцкі, фатаздымкі якога зьявіліся ў мэдыя.І вось тут дасьведчаныя людзі пазналі ў гэтым чалавекубылога прэм’ер-міністра Кіргізстану Даніяра Ўсенава, які ўцёк з краіны пасьляпадзей 2010 году. На радзіме палітык завочна асуджаны на пажыцьцёвы тэрмін засаўдзел у забойстве, спробу забойства, злоўжываньне службовым становішчам ііншыя злачынствы.І ўжо 28 ліпеня ў Міністэрства замежных спраў Кіргізстанувыклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі ў Бішкеку Сяргея Іванова івыказалі рашучы пратэст. 30 ліпеня зьявілася паведамленьне прэс-службыГенпракуратуры Кіргізстану, што пракуратура працягвае дамагацца ад Беларусіэкстрадыцыі былога прэм’ер-міністра краіны Даніяра Ўсенава, які пражывае ўМенску пад імем Данііла Ўрыцкага.
Асаблівае стаўленьне
Менску да апальных палітыкаў
Прыязнае стаўленьне беларускіх уладаў да апальных палітыкаўз краінаў, у якіх існуюць аўтарытарныя рэжымы, — зьява вядомая. Даўнозаўважаная нейкая цяжка вытлумачальная з рацыянальнага гледзішча, містычнаясымпатыя Аляксандра Лукашэнкі да зрынутых дыктатараў. Ён выказваў гатоўнасьцьдаць палітычны прытулак лідэру Югаславіі Слабадану Мілошавічу, дыктатару ІракаСадаму Хусэйну. Былому прэзыдэнту Кіргізстану Курманбеку Бакіеву, якогапрывезьлі ў Менск на прэзыдэнцкім самалёце, Лукашэнка даў беларускаеграмадзянства. У Беларусі знаходзіцца і брат Курманбека Бакіева, экс-старшыняСлужбы дзяржаўнай аховы Жаныш Бакіеў, асуджаны кіргіскім судом на пажыцьцёваезьняволеньне.
Курманбек Бакіеў
Яшчэ адна напалову дэтэктыўная гісторыя з гэтага шэрагу. 14чэрвеня 2014 году адбылася тэлефонная размова расейскага пранкера, аматарарозыгрышаў па мянушцы Vovan222 з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён прадставіўся сынамзрынутага ўжо на той час Віктара Януковіча і ад імя бацькі папрасіў, калімагчыма, даць былому прэзыдэнту Ўкраіны прытулак у Беларусі. У якасьці падзякісуразмоўца паабяцаў падарыць беларускаму лідэру залаты батон. АляксандарЛукашэнка, не адчуўшы падвоху, запрасіў Віктара Януковіча ў Беларусь і абяцаўвыдзеліць ахову.
Палітычны прытулакдаюць ня ўсім
Зьвярнуў бы ўвагу, што кіраўніцтва Беларусі дае палітычныпрытулак далёка ня ўсім. Журналістаў, праваабаронцаў, дысыдэнтаў, якіяспрабавалі хавацца ў Беларусі ад палітычнага перасьледу на радзіме, беларускіяўлады, як правіла, высылаюць. У 2017 годзе Менск экстрадзіраваў у Азэрбайджанблогера Аляксандра Лапшына, які быў грамадзянінам трох краін — Расеі, Ізраілю іЎкраіны. У выніку незадаволенасьць выказалі ўсе тры гэтыя краіны, плюс Армэнія.
Тут цікава, што ў адказ на запыт Генпракуратуры Кіргізстану,якая летась зьвярнулася да беларускіх уладаў з прапановай выдаць ДаніяраЎсенава, беларуская Генпракуратура адмовіла на той падставе, што ўгледзела ўпазыцыі Бішкеку палітычную падаплёку.
То бок у такім стаўленьні да ўцекачоў з замежжа беларускіяўлады пасьлядоўна вытрымліваюць пэўную лінію, якая вынікае з прыродыпалітычнага рэжыму. Розных блогераў, журналістаў, праваабаронцаў, дысыдэнтаў —як сваіх, так і чужых — улады ня любяць. Таму і высылаюць.
Экстрадзіраваны зь
Беларусі ў Азэрбайджан блогер Аляксандар Лапшын, 2017 годА вось замежных палітыкаў, якія пацярпелі у выніку рэвалюцый,улады прывячаюць, шануюць, даюць статус уцекача. Бо адчуваюць роднасьцьрэжымаў, прымяраюць гэтую сытуацыю на сябе і ўпэўненыя, што любая ўлада — рэчсакральная, любы замах на яе — гэта злачынства. У гэтым і палягае палітычнаяпадаплёка, на якую спасылаецца беларуская Генпракуратура. І хоць Беларусь нясестраты, псуючы адносіны з тымі краінамі, грамадзяне якіх уцякаюць аднацыянальнага правасудзьдзя ў Менск, гэтыя ідэалягічныя ці нават псыхалягічныячыньнікі аказваюцца мацнейшымі.
Варта зьвярнуць увагу на новую зьяву. Палітыкам-уцекачампачалі мяняць прозьвішчы, каб ім лепш было хавацца. І пачынаюць даваць важныяпасады.
Таму хутка паблізу Драздоў можа ўзьнікнуць адмысловы пасёлакз умоўнай назвай «Беглыя злачынцы».
