Газета выдаецца з верасня 1939 года. У даваенны час выходзіла пад назвай “Новы шлях”. У перыяд акупацыі выдавалася ў падполлі пад назвай “За победу”. Першы нумар убачыў свет у лістападзе 1943 года. З’яўлялася друкаваным органам Пастаўскага падпольнага райкама КП(б)Б. Мела наступныя афіцыйныя назвы: “Новы шлях”, “За Победу”, “Савецкі шлях”, “Звязда”(некаторы час мела статус міжраённай і распаўсюджвалася на тэрыторыі Пастаўскага і Браслаўскага раёнаў, з 26 лютага 1963 года — орган партыйнага камітэта Пастаўскага калгасна-саўгаснага ўпраўлення і раённага Савета дэпутатаў), з 1991 года — “Пастаўскі край”. Выданне рэдагавалі: Шафараў Аляксандр Іванавіч (з верасня 1939 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны); Раманаў Якаў Сямёнавіч (з кастрычніка 1944 года па ліпень 1945 …
читать дальше →