Карбалевiч: Гамлетаўскае пытаньне для ўраду Беларусі
Што рабіць з даўгамі?
Насуперак пераможным рэляцыям ураду сытуацыя ў беларускайэканоміцы становіцца ўсё больш трывожнай. Урадавыя чыноўнікі з пачатку году нестамляюцца паведамляць пра бліскучыя эканамічныя паказьнікі. Паводле афіцыйнайстатыстыкі, усё расьце: валавы ўнутраны прадукт, прамысловасьць, замежныгандаль, заробкі.
Аднак інфармацыя, якую дае Нацбанк, дазваляе паглядзець наэканамічную сытуацыю зусім па-іншаму. Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі зачэрвень зьнізіліся на 108,2 млн даляраў. Здаецца, няшмат.
Але высьвятляецца, што за першыя паўгода рэзэрвы зьменшылісяамаль на паўмільярда даляраў ($ 483,9 млн). Гэта пры тым, што ўжо шмат месяцаўнасельніцтва больш прадае валюты, чым купляе, а ўсясьветныя цэны на нафтувысокія, што дазваляе папаўняць бюджэт за кошт мыта на нафтапрадукты. Тым няменш рэзэрвы скарачаюцца, бо трэба плаціць даўгі.
Праблема ў тым, што Беларусь не атрымала чарговых траншаў адЭўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця ў памеры 400 млн даляраў. Яныпавінны былі паступіць яшчэ ў першым квартале 2018 году. Вось гэта беларускаярэальнасьць: як толькі Расея спазьняецца з чарговым крэдытам, то даводзіцца агаляцьзолатавалютныя рэзэрвы. Бо ў бюджэце для выплаты запазычанасьцяў грошайнедастаткова.
Дарэчы, пра дзяржаўны доўг. Ён увесь час расьце, з пачаткугоду павялічыўся яшчэ на 0,7%. Згодна зь фінансавымі абавязаньнямі ўраду цягам2019–2025 гадоў Беларусь павінна накіраваць на абслугоўваньне і пагашэньнезьнешняга і ўнутранага дзяржаўнага доўгу 23,46 млрд даляраў. 27 чэрвенянамесьнік старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю Аляксандар Курлыпа, выступаючыў Палаце прадстаўнікоў з дакладам аб выкананьні бюджэту ў 2017 годзе, заявіў,што дзяржаўны доўг становіцца невыносным цяжарам для рэспубліканскага бюджэту.
Яшчэ адзін змрочны прагноз. Намесьнік міністра фінансаўДзьмітры Кійко паведаміў, што бліжэйшымі гадамі даходы бюджэту могуцьскараціцца на 20%. Бо ў выніку так званага падатковага манэўру ў Расеі нафтаваемыта абнуляецца. Акрамя таго, дамоўленасьці аб пералічэньні ў беларускі бюджэтмыта за 6 млн т расейскай нафты дзейнічаюць да канца 2019 году. Ня факт, штопасьля гэтага тэрміну Расея адновіць згаданую субсыдыю. Плюс скарачэньнедаходаў ад дзяржпрадпрыемстваў.
Вось якраз пра стан дзяржаўных прадпрыемстваў новуюінфармацыю даў Нацбанк. І яна цягне амаль на сэнсацыю. «Па выніках бягучыхацэнак доля ўсіх абавязаньняў дзяржаўных прадпрыемстваў — найбуйнейшых крэдытныхпазычальнікаў, якія з высокай ступеньню верагоднасьці ня змогуць разьлічваццапа іх самастойна, склала 14% у адносінах да ВУП», — паведаміў у чэрвеньскайсправаздачы Нацбанк. Калі браць ад ВУП мінулага году, то груба выходзіць каля 7млрд даляраў.
Менавіта з гэтай прычыны перапыніліся перамовы з МВФ абкрэдыце. Фонд настойваў на тым, што з названым доўгам і ўвогуле зь дзяржаўнымсэктарам трэба нешта рабіць. Беларускія ўлады адмаўляліся кранаць гэтаепытаньне. Бо незразумела, як выходзіць з такой сытуацыі. Лёгкага рашэньня тутняма. Прадпрыемствы сплаціць свае даўгі ня могуць. Калі іх проста сьпісацьпрэзыдэнцкім указам, то як пазьбегнуць банкаўскага крызісу? Можна павесіцьгэтую запазычанасьць на бюджэт. Але сытуацыя зь дзяржаўным доўгам апісаная вышэй.
У любым выпадку гэты цяжар будзе перакладзены нанасельніцтва. Якое і так шмат цярпіць. Вось цікавыя лічбы. У 2001 годзесярэдняя пэнсія ў Беларусі складала 45% ад сярэдняга заробку. А ў 2018 годзегэтыя суадносіны склалі 36%.
Ад усіх гэтых праблем у кіраўніцтва дзяржавы галава ідзекругам. Можа, таму Аляксандар Лукашэнка нядаўна, 22 чэрвеня, на нарадзе ўШклове ад адчаю перайшоў да алярмісцкіх прагнозаў: «Мы на фронце. Ня вытрымаемгэтыя гады, правалімся, значыць, трэба будзе або ў склад якой-небудзь дзяржавыісьці, ці аб нас проста будуць выціраць ногі». Толькі хто ж давёў краіну дагэтага правалу?
