Добавить новость
123ru.net
Все новости
Март
2018

Фільм «Жоўты пясочак» паводле Быкава сабраў амаль 2 мільёны праглядаў на YouTube

0

За месяц мастацкі фільм «Жоўтыпясочак» рэжысэра Аляксея Туровіча набраў у  YouTube  больш за 1 мільён 800 тысяч праглядаў, і кожную гадзіну лічба працягваерасьці.
Гледачыпакінулі звыш 2 тысяч камэнтароў, а таксама больш за 4 тысячы падабаек ідызлайкаў. Чым выклікана такая ўвага да экранізацыі, якая атрымаланеадназначныя ацэнкі ў крытыкаў?


Асуджаныяна расстрэл у Курапатах. Кадар зь фільму «Жоўты пясочак»Расейскіяфільмы зь мільённымі бюджэтамі ня маюць такой аўдыторыіРэжысэрзьняў стужку на ўласныя сродкі  паводле аднайменнага апавяданьняклясыка беларускай літаратуры Васіля Быкава. Абодва творы расказваюць прасталінскія рэпрэсіі ў Беларусі, у прыватнасьці пра расстрэлы «ворагаў народу»ва ўрочышчы Курапаты пад Менскам.

Рэжысэр Аляксей Туровіч. Працоўны момант кіназдымкаў«Перакананы, што да канца тыдня колькасьць праглядаўдасягне 2 мільёнаў, — кажа Свабодзе Аляксей Туровіч. — Хай гэта будзе адказамэкс-кіраўніку БТ Давыдзьку, які казаў, што такое кіно „ніхто глядзець нябудзе“. Я больш скажу: нават камэрцыйныя расейскія фільмы зь велізарнымібюджэтамі ня маюць такога глядацкага ахопу. Таму гэта сапраўдная народнаястужка пра часы, якія не на шмат зьмяніліся за апошнія 80 гадоў — калі казацьпра сутнасьць рэжымаў і ў Беларусі, і ў Расеі. Людзей саджаюць, забіваюць,выкрадаюць».
На думку рэжысэра, тое, што «так актыўна глядзяць „Жоўтыпясочак“, сьведчыць пра адно: народ стаміўся ад гвалту дыктатуры».
Аляксей Туровіч неаднаразова зьвяртаўся па матэрыяльнуюдапамогу і спрыяньне з рэквізытам да кіраўніцтва Міністэрства культуры,прэзыдэнцкай адміністрацыі, Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, кінастудыі«Беларусьфільм» — ніводзін з аргумэнтаў так і ня быў пачуты.
У выніку нічога не засталося, як укласьціся ўласныміграшыма, а пасьля дадаткова ўзяць банкаўскі крэдыт. Да 80-х угодкаў«расстрэльнай ночы» леташняй восеньню фільм быў гатовы, нават удалося ўгаварыцьдырэктара кінатэатру «Масква» Аляксандра Літвіновіча здаць у арэнду залю падпрэзэнтацыю.
Аднак на гэтым пракатнае жыцьцё карціны спынілася —кінатэатры ў Менску і іншых гарадах пужаліся ад аднаго згадваньня прозьвішчаБыкава ў тытрах. Апроч некалькіх паказаў у Менскай вобласьці, астатнія рэгіёныпалічылі супрацоўніцтва немэтазгодным.
Давялося пагаджацца на кабальныя ўмовы БТ, каб трапіць да гледачаСёлета на пачатку лютага, літаральна за некалькі дзён дазавяршэньня знаходжаньня на пасадзе старшыні Белтэлерадыёкампаніі ГенадзяДавыдзькі, Аляксею Туровічу прапанавалі падпісаць дамову з генэральнымпрадусарскім цэнтрам БТ на выкарыстаньне фільму на ўмовах «выключнай ліцэнзіі»на каналах «Беларусь-3» ці «Беларусь 24». Тэрмін дзеяньня — 5 гадоў, пачынаючыад 1 сакавіка. Грашовае ўзнагароджаньне аўтарскаму калектыву непрадугледжваецца. Рэжысэр кажа, што пагадзіўся на кабальныя ўмовы, паколькііншых варыянтаў трапіць да тэлегледача папросту няма.
Ужо пасьля сваёй адстаўкі спадар Давыдзька ў інтэрвіюРадыё Свабода сказаў, што «даў каманду, каб паказалі фільм» яшчэ ў канцымінулага году.
«Павінен выйсьці, — запэўніў ён. — Фільм вельмі марудны,хоць з цудоўнай апэратарскай працай. Але з гледзішча рэжысуры ён вельмі сумны,зацягнуты. Я сказаў: пакажыце гэта кіно, каб проста супакоіліся. Бо людзіглядзець яго ня будуць. Гэта не мастацкае кіно, а проста акцыя. Васіля Быкававельмі цяжка экранізаваць. І гэты фільм не атрымаўся. Каго там абвінавачваюць?
Бальшавікі — ды халера зь імі, хто ж іх паважае? Ленін — супярэчлівая фігура,Сталін — зусім супярэчлівая фігура. І што пра іх казаць? Нам трэба сёньня жыцьі будаваць сваю краіну».
Спробы рэжысэра высьветліць, калі стужка можа зьявіцца набеларускіх тэлеэкранах, скончылася бясплённа — кіраўнікі каналаў адказалі, што,згодна з дамовай, цягам пяці гадоў дакладна, аднак сёлета ў плянах яна нязначыцца.
Пасьля прызначэньня кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі ІванаЭйсманта рэжысэр здолеў трапіць да яго на прыём. Аўдыенцыя таксама нічога непраясьніла: новы старшыня сказаў, што ня можа нават прыблізна акрэсьліцьтэрміны, у якія «Жоўты пясочак» трапіць у сетку тэлепраграм.
Жарсьці ў камэнтарах на YouTube: адны хваляць, іншыя вінавацяць упрадажнасьці
Не чакаючы сюрпрызаў ад дзяржавы, Аляксей Туровіч выклаўмастацкі фільм у шырокі доступ на YouTube. Фільм суправаджаецца подпісам:«Забаронены ў афіцыйным паказе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». За мінулымесяц яго прагледзелі больш за 1 мільён 800 тысяч разоў, пракамэнтавалі звыш 2тысяч разоў, у старонкі 6 тысяч падпісчыкаў.
У камэнтарах да кінафільму на YouTube жарсьцізашкальваюць: адны хваляць рэжысэра за сьмеласьць і ахвярнасьць, іншыяабвінавачваюць у прадажнасьці і ачарненьні савецкай гісторыі.
«Ну пішуць зайздросьнікі ўсялякую лухту, хоць адказацьстараюся кожнаму — паважліва, спакойна, незалежна ад таго, як чалавек да мянеставіцца, — працягвае суразмоўца. — Чаму іх бярэ такая злосьць? Бо бачаць, штолюдзі глядзяць, а значыць, пачынаюць задумвацца, аналізаваць, параўноўваць. Ятаксама стараюся патлумачыць апанэнтам, што паказаныя падзеі — абсалютнаяпраўда, гэта пацьвярджаюць архівы. Увесь сьвет ужо ведае, што такое Курапаты,якія злачынствы там адбываліся. Апроч, можа, Расеі: сорамна сказаць, там ня ўкурсе, хто такі Быкаў, празь фільм пачынаюць адукоўвацца».
Паводле рэжысэра, такая колькасьць праглядаў сьведчыць,што людзі «зьбянтэжаныя разуменьнем: няма праўды ў дыктатурах, якіяўсталяваліся ў Беларусі і Расеі».
«Гэта, дарэчы, адна з прычын, чаму рознае ў сваёй сутнасьцібеларускае грамадзтва так прыхільна ставіцца да 100-годзьдзя абвяшчэньнянезалежнасьці БНР, — канстатуе рэжысэр. — Хоць Лукашэнка напярэдадні і заявіў,што для яго гэта ніякае не сьвята, мы павінны быць кансалідаванымі і трымаццанашай свабоды. Калі будзем падзеленыя, усіх зьнішчаць паасобку. Я сам адседзеўні за што, колькі гадоў ужо суджуся. Але пакуль ня будзе прававой дзяржавы, такзваныя „слугі“ працягнуць выціраць аб нас брудныя ногі».
Аляксей Туровіч кажа, што папулярнасьць на YouTube пакульне апраўдваецца матэрыяльна, хоць ён і даслаў заяўку на «манэтызацыю»выкладзенай стужкі. Толькі атрымаў адказ, што «варыянт заахвочваньняразглядаецца».
Як адзначыў рэжысэр, пэўная сума не зашкодзіла б, кабзрабіць беларускі дубляж «Жоўтага пясочку» — у арыгінале стужка расейскамоўная.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net