Добавить новость
123ru.net
Все новости
Март
2017

Бізнесмен, праз якога адбыліся ператрусы на «Белсаце», здзiўлены

0

Раніцай 31 сакавіка ў мінскіх офісах польскага тэлеканала «Белсат» прайшлі ператрусы.

Пазіцыя міліцыі — «праверка ў рамках незаконнага выкарыстання брэнда «Belsat» пасля заявы ўладальніка».

«Наша Ніва» заехала ў офіс чалавека, які валодае правамі на таварны знак «Белсат» — гэта прадпрымальнік Андрэй Белякоў. Ён разам з жонкай арэндуе невялікае памяшканне ў Палацы мастацтваў, займаецца сістэмамі спадарожнікавага ТБ.

Андрэй кажа, што ўсёй гэтай сітуацыі сёння магло б не быць, бо «яны на мяне першыя напалі».

«Я ў 2001 годзе падаў заяўку ў Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці. Раней такія разглядаліся два гады, таму ўжо ў 2003 у мяне было пасведчанне. — кажа Андрэй. — А калі там «Белсат» пачаў вяшчанне? У 2007? Яны, як мне вядома, зарэгістраваліся ў ЕС, а пасля паспрабавалі зарэгістраваць знак тут, але ў мяне быў прыярытэт, таму па законе яны атрымалі адмову. І ў 2012 годзе яны першымі, падкрэслю, падалі на мяне ў суд, каб адняць таварны знак. Але я перамог. Пастанова была такая — адмовіць у рэгістрацыі таварнага знака, таму што ён сходны да ступені змяшэння з маім таварным знакам — гэта такое юрыдычнае паняцце».

Далей, паводле прадпрымальніка, ён сам падаў сустрэчны пазоў — справа была ў 2014 годзе.

«Але пазоў быў адхілены, я падаў скаргу, судзіўся зноў і перамог. Яны мусілі сплаціць судовыя выдаткі. Гэта рашэнне Вярхоўнага Суда, якое было накіраванае ў Акружны суд Варшавы таксама. Бо сітуацыя з таварнымі знакамі рэгулюецца ў тым ліку Мадрыдскім пагаденнем, у якое ўваходзіць і Беларусь, і Польшча. Акружны суд Варшавы даслаў ліст, што яны павінны выканаць рашэнне, але ім трэба грошы — у іх платнае выкананне. Я нават грошы пераслаў! А адтуль маўчанне. Агулам на ўсіх гэтых судах я згубіў каля 2 тысяч даляраў. І гэта ў крызіс! Не ўлічваючы таго, што яны змяншаюць колькасць кліентаў — многія людзі думаюць, што мы з імі неяк звязаныя, задаюць пытанні, хтосьці адмаўляецца.

Да таго ж, перыядычна звоняць нейкія людзі са скаргамі, нядаўна прыйшла жанчына — яе з работы звольнілі, кажа «дапамажыце», мужык нейкі вершы свае прынёс. Я ўвогуле разам з жонкай працую, мы маленькае прадпрыемства. Я закон не парушаю і хачу справядлівасці, каб кампенсавалі мае выдаткі», — сказаў прадпрымальнік і яшчэ раз дадаў, што не ён пачынаў гэтую «валтузню».

Пры гэтым, сітуацыя з ператрусамі і канфіскацыяй тэхнікі падалася яму дзіўнай, бо ягоныя прэтэнзіі ляжаць у іншай плашчыні.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net