Добавить новость
123ru.net
Все новости
Март
2017

Андрусь Горват: «Вас, таварыш, больш ніхто не баіцца»

0

Беларускi лiтаратар у Facebook напiсаў лiст Лукашэнка.

«Дарагі таварыш Аляксандр Рыгоравіч!
От захацеў напісаць вам ліст. Я напішу спакойна. Я, разумееце, два дні працаваў рукамі і паспакайнеў. Разважлівым стаў.
Аляксандр Рыгоравіч, маю для вас паганаю навіну – савецкай Беларусі больш няма. Яна скончылася. Разумееце, скончылася.
Вы ніколі не былі ў Прудку (і дзякуй богу!), а я вам раскажу, што чую ад прудкаўцоў цяпер. Яны гавораць:
– Няхай мяне пасадзяць, а я болей маўчаць не буду.
Не баяцца.
Ради чего Андрусь Горват ненадолго покинул свой Прудок
Гэта не інтэлігенцыя і не атмарозкі (так вы нас ласкава называеце). Гэта даяркі і трактарысты. Газаэлектразваршчыкі. Механізатары. Вас, таварыш, больш ніхто не баіцца. Вы можаце паказаць яшчэ сто мільёнаў сваіх нквдэшнікаў, але баяцца іх ужо ніхто не будзе. Ведаеце чаму? Таму што савецкіх беларусаў больш няма. Цяпер у нас ёсць воля. Свабоду вы можаце забраць, а волю – не. Нам, ведаеце, болей не трэба пракладаць тратуары, з якіх нельга збочыць.
Дарагі таварыш Аляксандр Рыгоравіч, прашу перадаць прывітанне вашаму паплечніку таварышу Давыдзьку. А разам з прывітаннем скажыце, што нават за 300 кіламетраў ад МКАДа ніхто не верыць тэлевізару. Калі цётка-пенсіянерка, у якой нават старонкі ў аднакласніках няма, гаворыць, што чытае навіны на “Свабодзе”, я разумею, што не толькі савецкая Беларусь скончылася, а і ваш Давыдзька скончыўся таксама. Усё, разумееце? Усё. Цёткі глядзяць на беларускіх баевікоў, якімі вы пужаеце, і шкадуюць іх. Разумееце? Шкадуюць.
Шкадуем.
Уся ваша сістэма прапаганды, БРСМы, суботнікі, начальніцы ідэалогіі з прычоскай «гняздо» – гэта смецце, якое трапіла ў зубчатыя колы гістарычнага працэсу. Яно – смецце – стрымлівала гістарычны працэс. Але зубчатыя колы змалолі яго ў пыл. Ну добра, яшчэ не змалолі, але гэта ўжо не спыніць.
Вы бачыце, я спакойна пішу. Не нярвуюся, не дзёргаюся. Гэта таму, што ў мяне тут цёплая сонечная раніца. Спакойнае надвор’е. Я спакойны – надвор’е спакойнае.
Я не палітык і нават не рэвалюцыянер. Наадварот – я ўнутранай эміграцыяй займаўся. Мне не важна, хто працуе прэзідэнтам. Няхай хоць вы. Але тут разумееце якая штука? Тут вам трэба выбіраць: альбо вы з намі, альбо мы без вас».






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net