«Сонейка», «крумкач» ці «жэўжык»? Дапамажыце нам знайсці любімае слова беларусаў на роднай мове
Сёння святкуецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў заснаваны ААН роўна 25 гадоў таму для абароны культурна-моўнай спадчыны. Адна з галоўных задач свята — звярнуць увагу на тыя мовы і дыялекты, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. На дадзены момант па ўсім свеце такіх прыкладна шэсць тысяч.