Падзенне на фоне поспеху
Слонімскі раён заняў трэцяе месца па спартыўных выніках у абласным аглядзе-конкурсе за 2019 год. Пра гэта паведамілі 21 лютага на выніковым (пашыраным) пасяджэнні калегіі ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама ў Гродне.
Сообщение Падзенне на фоне поспеху появились сначала на Газета Слонімская.
Валерый Сідорчык з узнагародай
Падчас урачыстай часткі за значны ўнёсак у развіццё фізічнай культуры і спорту ўзнагародзілі начальніка аддзела спорту і турызму Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Валерыя Сідорчыка. Яму ўручылі грамату Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Ад Слонімскага райвыканкама на сходзе таксама прысутнічала намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэса Юшкевіч.
Але трэці вынік не лепшы вынік, які можа паказваць Слонімскі раён у спорце. На сайце slonimsport.by ёсць інфармацыя, дзе гаворыцца, што па выніковасці самым паспяховым годам быў 2016 год. У той год мы апярэдзілі па дасягненнях нават Лідскі і Мастоўскі раёны і былі на першым месцы. Годам пазней развіццё спорту ў Слонімскім раёне стала на пазіцыю горш. Інфармацыя за 2018 год адсутнічае.
Сообщение Падзенне на фоне поспеху появились сначала на Газета Слонімская.