Нацэленыя на медалі
У Магілёве 21 і 22 лютага праходзіў адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. Лепшыя прадстаўнікі краіны, пераможцы і прызёры папярэдніх спаборніцтваў, аспрэчвалі ўзнагароды чэмпіянату. Сярод іх былі выхаванцы СДЮШАР №3 горада Слоніма.
Сообщение Нацэленыя на медалі появились сначала на Газета Слонімская.
Пераможцам чэмпіянату ў скачках з шастом у мужчын стаў Уладзіслаў Чэмармазовіч, які паказаў вынік 5,10 метра.
Тры слонімскія атлеты прывезлі дамоў сярэбраныя медалі — Аляксей Нічыпар у штурханні ядра (19,23 м), Дар`я Палуэктава ў спартыўнай хадзе на 5000 м (21 хвіліна 05.83 секунды), Юлія Кароль у бегу на 800 м (2 хвіліны 04.84 секунды).
Бронзавым прызёрам чэмпіянату на дыстанцыі 10 000 м стала Дар`я Палуэктава (45 хвіліны 39.55 секунды) — яе асабісты рэкорд.
Каманда Гродзенскай вобласці заняла трэцяе месца, пусціўшы наперад лёгкаатлетаў з Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.
Сообщение Нацэленыя на медалі появились сначала на Газета Слонімская.