Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Gs.by (Слоним)
Февраль
2020

Ганька

0

На жыццёвых скрыжаваннях

Сообщение Ганька появились сначала на Газета Слонімская.

Малюнак Яўгена Іванова

Малюнак Яўгена Іванова

Сонечным ранкам, узяўшы сярпы, кабеты з Галубкоў пайшлі жаць жыта, што расло за выганам пад самым лесам. Збанкі з вадою і вузельчыкі з ядой паставілі на ўзлеску пад ядлаўцовымі кустамі, каб не грэліся на сонцы.

— Паглядзіце, а Ганька Сумліч нічога з сабой не брала, — сказала Маня Драздоўская.

— Можа, не мае чаго, — Вера Кравец паглядзела на Ганьку са спагадай. — Нашы мужы вярнуліся з вайны, а яна засталася зусім адна. І Сцяпан яе недзе прапаў без вестак, і маці ды сястру немцы забілі. Добра, што хата ацалела, а так і галаву прыхіліць не было б дзе. Я па­дзялюся з ёй абедам.

— І я.

— І я таксама, — загаманілі вясковыя кабеты, ідучы на пожню.

Ганька, высокая худая маладзіца ў старой, выбеленай сонцам сукенцы і такой жа сіняватай хустцы, сагнуўшыся, спрытна жала збажыну. З яе змучаных вачэй каціліся слёзы, што былі, мабыць, буйнейшыя за зярняты.

…Яны са Сцяпанам пажаніліся незадоўга да вайны. І дзіцятка нарадзіць не паспелі, як насунулася гэта чорная навала.

— Я вярнуся, Ганечка, — казаў ён на развітанне, гладзячы яе русыя валасы, што былі заплецены ў касу і закручаны каронай. — Праз усё прайду, а вярнуся, ты толькі чакай…

І яна чакала. Спачатку пісем ад яго, а калі іх не стала, то думала, што паранены і пісаць не можа. А потым, што вернецца хоць на які дзянёк пасля ранення. Было ж такое ў іхняй вёсцы, што пушчалі раненых салдат сустрэцца з раднёй.

Не дачакалася….

Пасля перамогі, хто ацалеў у гэтай страшнай вайне, той вярнуўся. Колькі радасці было! Людзі плакалі і смяяліся ад шчасця. А яна кожны дзень хадзіла на чыгуначную станцыю ў Багданаўку з надзеяй, што муж вернецца. Ці мала дзе ён мог затрымацца?

Не вярнуўся…

Пазней, калі жалі аўсы, да яе падышоў брыгадзір Кастусь Жаркевіч. Ссунуўшы на патыліцу армейскую пілотку, сказаў:

— Вось што, Ганька… Да нас прышлюць з МТС трактар. Можа, ты ўзяла б да сябе на кватэру трактарыста, бо недзе ж яму трэба начаваць? Налічым табе за гэта працадні.

— Як гэта ўзяла б? Чужога мужчыну ў хату? Што людзі скажуць? Ды я ж мужа чакаю… Ён абяцаў, што абавязкова вернецца.

— А што табе людзі? Няхай кажуць што хочуць. А наконт гэтага бясконцага чакання… Каб быў жывы, то вярнуўся б, а так…

— Але ж і пахавальную я не атрымала… Значыць, жывы…

— Ганечка, цяжка табе адной у пустой хаце, — паспачувала аднойчы Маня Драздоўская. — Узяла б якога хлопчыка ці дзяўчынку з дзіцячага дома, што ў мястэчку. Вунь колькі іх, сіротак бедных. Ці няпраўду кажу?

— Няпраўду. Як вернецца Сцяпан, то што ён падумае? Адразу спытае, дзе ўзяла дзіця?

— То скажаш дзе. І людзі скажуць.

— Сказаць-то скажуць, але ў яго сэрца закрадзецца сумненне і падазронасць. Вунь які ён раўнівы быў! Ты не ведаеш… Так што, мілая, і так дрэнна, і так нядобра…

Міналі гады. Навокал віравала жыццё, а яна так і была адзінокая ды самотная. Увесь свой душэўны боль, няпэўнасць і скруху глушыла работай. І не было ў вёсцы кабеты больш працавітай ды акуратнай, як Ганька.

Аднойчы восенню, калі над вёскай шумелі халодныя вятры і па некалькі дзён без перапынку лілі дажджы, да суседзяў Каранкевічаў прыехаў з Расіі пляменнік. Мужчына Ганьчынага веку, з упалымі шчокамі і сівой як лунь галавой. Казалі, што ў час вайны, пакуль быў на фронце, загінула ўся яго сям`я — жонка і трое дзетак. І хата згарэла датла.

Праз некалькі дзён Ганьку сустрэў на вуліцы Антось Каранкевіч і без доўгіх размоў прапанаваў:

— Вазьмі да сябе нашага пляменніка Ігара. Працавіты, памяркоўны чалавек. Удваіх вам будзе лягчэй…

— Не. А як муж вернецца, то што тады?

— Не вернецца. Хто меў вяртацца, той ужо даўно вярнуўся. А ты ўсё на нешта спадзяешся.

— Спадзяюся. Не крыўдуй…

Спадзявалася дарэмна. Мінула шмат часу. Ганька пастарэла, страціла былую сілу, ужо не кажучы аб прыгажосці. На яе твары ніколі не было ўсмешкі, ніколі не заззялі радасцю вочы. Вайна, што даўно мінулася, не адпушчала яе душу з палону.

У адзін з сонечных майскіх дзён, калі ў садах на ўсю моц спявалі птушкі, калі ў вясковых агародчыках зацвіталі кветкі, у вёску прыйшла маладзіца. У зялёнай квяцістай сукенцы, з чамаданам. Статная, мілавідная.

— Дзе жыве Ганька Сумліч? — з польскім акцэнтам спытала ў хлапчукоў, якія ганялі на вуліцы мяч.

— А вунь у той хаце, што воддаль, ля поплаву.

— Ага, там цётка Ганька жыве.

Наперабой гаманілі малыя.

— Дзенькуе… — мовіла маладзіца па-польску.

Ганька сядзела на ганку і вараным яйкам карміла куранят. Яна, пасля прывітання, доўга ўглядалася ў твар госці, і нешта знаёмае, ледзь улоўнае праступала праз першы загар.

— Хто ж ты будзеш? Не магу пазнаць, — мовіла з хваляваннем.

— Я Марыся Сумліч з-пад Беластока.

— Сумліч?! Гэта як?!

— Я дачка вашага мужа Сцяпана… Ён быў моцна паранены, застаўся без абедзвюх ног. Ніхто не верыў, што будзе жыць, але мая мама выратавала. А потым і замуж за яго выйшла…

— Замуж?! Гэта ён з-пад Беластока не мог падаць вестачку, што жывы?!

— Баяўся, як сам казаў, завязаць вам свет. Казаў, што вы можаце выйсці замуж за здаровага мужчыну, а не з бязногім калекам мучыцца да скону дзён.

— А цяпер што?

— Памёр тата. А мама яшчэ раней памерла. Ён перад смерцю прасіў, каб я паехала ў Беларусь, знайшла вас. Казаў: «Будзе ў цябе, Марыська, хоць адна родная душа. Ганька добрая, яна цябе і пашкадуе, і дапаможа…» Я, цётачка, не хачу вяртацца ў Польшчу, дзе перажыла столькі гора… Можна застануся ў вас?

— Можна…

Яны пайшлі ў хату. Доўга плакалі, успамінаючы ліхалецце.

А праз тры гады Марыся выйшла замуж за майго дзядзьку Вінцука. Дакладней, ён прыйшоў у прымы, каб у Ганьчынай хаце ўсім разам дажываць век у ладзе і згодзе…

Сообщение Ганька появились сначала на Газета Слонімская.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин: Развиваем систему здравоохранения


Спорт в России и мире
Москва

В Москве завершился Кубок России по спортивному программированию


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
WTA

Мария стала соперницей Азаренко на турнире WTA в Мадриде


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Zoomlion продемонстрировала последние достижения на выставке INTERMAT





Путин в России и мире
Москва

Педагогов Калмыкии приглашают принять участие в Форуме классных руководителей


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Это - война: литовские беспилотники попытались атаковать Минск




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире
Москва

Продюсера Reuters арестовали за публикацию материалов на YouTube-канале «НавальныйLIVE»



Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Концерт

Концерт «7 хитов И.С.Баха» в Эрмитажном театре



Москва

На трассе М-4 "Дон" под Адыгейском перекроют одну полосу

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net