Кніга пра Слонім заваявала дыплом I ступені на конкурсе «Мастацтва кнігі»
Кніга "Слонім. Падарожжа ў часе" Уладзіміра Ліхадзедава адзначана дыпломам I ступені ў нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі".
Сообщение Кніга пра Слонім заваявала дыплом I ступені на конкурсе «Мастацтва кнігі» появились сначала на Газета Слонімская.
Кніга «Слонім. Падарожжа ў часе»
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» адбылася на палях XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, піша «Звязда».
У намінацыі «Фотапогляд» дыпломам I ступені адзначаны выдавецкі дом «Звязда» за кнігу Уладзіміра Ліхадзедава «Гродна. Падарожжа ў часе», а таксама выданні «Місія міласэрнасці. Ілюстрацыйная гісторыя Чырвонага Крыжа ў Беларусі» і «Слонім. Падарожжа ў часе».
Кніга вядомага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава пра Слонім — гэта знаёмства з новымі знаходкамі збіральніка паштовак стогадовай даўніны. Альбом дае магчымасць убачыць даўні Слонім вачыма нашых продкаў.
Кніга выдадзена на беларускай, рускай і англійскай мовах. Яна пабачыла свет летась. Мае 312 старонак.
Сообщение Кніга пра Слонім заваявала дыплом I ступені на конкурсе «Мастацтва кнігі» появились сначала на Газета Слонімская.