Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Gs.by (Слоним)
Февраль
2020

Пытанне зоркам: Кастусь Каліноўскі ў маім жыцці. Хто ён?

0

Апытанне.

Сообщение Пытанне зоркам: Кастусь Каліноўскі ў маім жыцці. Хто ён? появились сначала на Газета Слонімская.

Алесь Дзянісаў, вакаліст гурта Dziecіuki:

Алесь Дзянісаў

 

— Я лічу, што Кастусь Каліноўскі — гэта адзін з той нешматлікай кагорты гістарычных герояў, каторы сапраўды сёння можа аб`яднаць грамадства. Улады павінны зразумець, што ёсць асобы, пра якіх трэба памятаць. Каліноўскі з`яўляецца лепшым прыкладам для сучаснай ідэалогіі. Наша грамадства раз`яднанае. Адны за Лукашэнку, другія — супраць. Але большасць — шэрая маса, іх трэба выхоўваць, даваць нейкія арыенціры. Сёння мы выступім з праграмай, у якую увайшлі нашы лепшыя хіты. Таксама прагучаць дзве песні, звязаныя з Каліноўскім — «Час касінераў» і «Мужыцкая праўда».

Раман Арлоў, аўтар і выканаўца песень гурта «У нескладовае»:

Раман Арлоў

— Адной з першых на нашым канцэрце прагучала песня «Скажы, Кастусь». Яна выконвалася ўпершыню. Песня гэта — спірытычны сеанс, падчас якой адчуваеш, што Кастусь недзе тут, вельмі блізка. Сёння ідзе пошук нацыянальнай ідэі. Кастусь зрабіў шмат, каб слова «Беларусь» прагучала ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Калі б паўстанне перамагло, мы б мелі незалежную Беларусь яшчэ ў XIX стагоддзі. Нядаўна я прачытаў адну цікавую гісторыю. Адна прыгожая дзяўчынка перапісваліся з канадцам. Аднойчы хлопец неабачліва дазволіў сказаць, што Беларусь — гэта Расія. Магчыма, гэтай дзяўчынцы хацелася б працягнуць знаёмства з гэтым канадцам, але патрыятызм перамог. Яна выдаліла яго з сяброў. Зычу нашай беларускай моладзі, каб яны зрабілі для сябе прыкладам гэты ўчынак. Каб яны глядзелі не на Захад і Усход, а на зямлю пад сваімі нагамі, таму што яна багатая сваімі героямі. Кастусь — адзін з іх, ён паказаў, як трэба змагацца за сваю зямлю.

Зміцер Сасноўскі, кіраўнік гурта «Стары Ольса»:

Зміцер Сасноўскі

— Кастусь — гэта тая асоба, якая пайшла напралом. Падзея здрадніцтва паплечнікам ў 1864 годзе — сумная гісторыя, але яна ўласцівая для Беларусі, на жаль. Для мяне ён той, хто насуперак усім абставінам і навакольным набраўся смеласці і жыў па сваіх перакананнях, не ўступаючы ў супярэчанне з імі. Калі б у нас была хаця б палова працэнта такіх, як Каліноўскі, то жылі б мы ў іншай краіне, краіне з сапраўднымі гістарычнымі сімваламі — Пагоняю і бел-чырвона-белым сцягам, роднай мовай і гісторыяй у складзе Еўропы. Калі ты маеш перакананні, то, нягледзячы на ўсе навакольныя абставіны, ад іх нельга адступаць. Гісторыя паўстання вучыць, што мы не былі рахманым складнікам Расійскай імперыі, а мелі мажлівасць і жаданне, а самае галоўнае — таленавітых кіраўнікоў дзеля таго, каб паўставаць і супраціўляцца.

Уладзімір Арлоў, пісьменнік:

Уладзімір Арлоў

— Каліноўскі — наш нацыянальны герой. Наш першы ўласна беларускі палітык. Стваральнік першага беларускага ўраду. Неацэнная заслуга Каліноўскага ў тым, што ён са сваімі паплечнікамі з чырвонага лагеру паўстанцкага кіраўніцтва, можна сказаць, вылучыў, аддзяліў Беларусь ад Польшчы і заявіў, што Беларусь павінна быць незалежнай і ад Польшчы, і ад Расіі. Каліноўскі — гэта мой герой. Я пісаў пра яго ў сваіх кнігах — «Краіна Беларусь. Вялікае княства Літоўскае», цяпер у другой частцы «Айчыны», якая яшчэ не выйшла. Каліноўскаму і паўстанню прысвечаны некалькі апавяданняў. Каліноўскі і каліноўцы — героі маёй кнігі «Героі свабоды», якая зараз выходзіць чацвёртым выданнем.

Я даўно пераканаўся, што ён і яго аднадумцы адстойвалі нашу незалежнасць ад Польшчы. Скажам, у мемуарах удавы Сіракоўскага, Апалоніі Сіракоўскай, ёсць красамоўны прыклад. На нарадзе з прадстаўнікамі з Варшавы паўстанцкі начальнік Вільні Уладзіслаў Малахоўскі сказаў: «Вам належыць толькі дарадчы голас. Тут не Польшча. Мы самі будзем вырашаць сваю будучыню». Самі польскія гісторыкі, якія сапраўды імкнуцца ацаніць паўстанне аб`ектыўна, ужо даўно зрабілі выснову, што паўстанне не было польскім. Таму што паўстанцы былі беларусы, імі камандавалі беларусы і мэта ў гэтага камандавання на чале з Каліноўскім былі абсалютна адрозная ад мэтаў Варшавы. Каліноўскі стаіць ля вытокаў нашай нацыянальнай ідэі. І калі ў мяне пытаюцца, як бы я сфарміраваў нашу нацыянальную ідэю, я адказваю: «Вы памятаеце паўстанцкі пароль? «Каго любіш?» — «Люблю Беларусь!» Вось наша нацыянальная ідэя!

— Чаму моладзь павінна вывучаць гісторыю Бацькаўшчыны і ведаць сваіх герояў?

— Ёсць выслоўе, што той, хто не ведае гісторыі, той не будзе мець будучыні. І сёння ў гэтай трывожнай геапалітычнай сітуацыі, калі жывеш побач з агрэсіўнай Расіяй і ніколі не можаш спаць спакойна, Каліноўскі з намі. Ён у шэрагу тых, хто бароніць беларускую незалежнасць. Ён па-ранейшаму наш герой, і невыпадкова ўсе гэтыя акцыі, мітынгі, зборы прыхільнікаў незалежнасці, якія ў снежні адбываліся, пунктам збору мелі плошчу, якую мы калісьці, у 2006 годзе, называлі імем Каліноўскага. Пакуль што яна афіцыйна Кастрычніцкая, але я веру, што прыйдзе час, калі яна будзе плошчай Каліноўскага.

Піліп Беспамылковы, аўтар песень і выканаўца:

— Кастусь Каліноўскі — увасабленне свабоды. Гэта было раней, але і зараз гэта актуальна. Больш мне дадаць няма чаго.

Алесь Чумакоў, спявак і музыка гурта «Стары Ольса»:

Алесь Чумакоў

— Каліноўскі — адна з важнейшых гістарычных асобаў. Асоба, з якой звязана з`яўленне на палітычнай мапе ўтварэння пад назвай «Беларусь». І хаця Каліноўскі паўсюль казаў пра Беларусь, але быў лідарам літоўскага паўстанцкага камітэта. Гэта асоба, якая павінна аб`яднаць усіх беларусаў, незалежна ад поглядаў на беларускую гісторыю.

Сяргей Абламейка, журналіст беларускай службы «Радыё Свабода», гісторык:

Сяргей Абламейка

— Каліноўскі — гэта, магчыма, самы важны герой новай Беларусі. У XIX стагоддзі фармаваліся новыя нацыі ў Еўропе. Беларусь не стала выключэннем. У пачатку XIX стагоддзя нарадзілася беларуская нацыянальная ідэя. Каліноўскі, стварыўшы ў пачатку паўстання (1 лютага 1863 года) першы ўрад Літвы і Беларусі, стварыў прэцэдэнт — першую палітычную суб`ектнасць новай мадэрнай Беларусі. Ён — палітычны бацька сённяшняй Беларусі, адзін з яе слупоў-волатаў. У кнізе, якую я сёння прэзентую, ёсць раздзел — «Палітычны запавет» і «Нацыянальны маніфест Каліноўскага», у якіх расказваецца пра тое, што Каліноўскі першы адкрыта заявіў, што ён — беларус, а таксама даюцца 10 пастулатаў беларускай ідэі, як іх сфармуляваў Кастусь. Не ведаючы сваёй гісторыі, чалавек бязродны. Ведаць яе патрэбна для самаідэнтыфікацыі і патрыятызму. На гісторыі стаіць наш дом. Кніга гэтая — гісторыка-філасофскі нарыс пра гісторыю нараджэння новай беларускай ідэнтычнасці.

Алесь Таболіч, музыка, франтмэн гурта Znich:

Алесь Таболіч

— Кастусь Каліноўскі — гэта адзін з прыкладаў людзей, якія з`яўляюцца сімвалам незалежнаці Беларусі. Гэта наш лідар! Гэты фестываль прысвечаны асобе, якая паклала душу і цела на алтар незалежнасці Бацькаўшчыны. Фестываль «Узаемна» ўслаўляе не толькі нараджэнне Кастуся Каліноўскага, але і яго смерць. Гэта своеасаблівая справаздача таго, што было ў Вільні. «Узаемна» — першасны фестываль, які прысвечаны змагару Беларусі, як бы гэта слова ні перакручвалі «ватнікі». Было б вельмі крута, каб прыходзілі не толькі незалежныя выданні, але і дзяржаўныя. Мы павінны шанаваць сваіх герояў.

Улляна Паўловіч, вакалістка гурта Аtesta:

Ульляна Паўловіч

— Кастусь Каліноўскі — гэта сімвал. Сімвал смеласці, шчырасці, адданасці справе. Пакуль мы шануем сваю гісторыю і сапраўдных герояў Беларусі, у нас застаецца надзея! Хто ён для сучаснай моладзі — тут адказ на паверхні. Каліноўскі — гэта прыклад, як трэба любіць сваю радзіму. Бо «Каго любіш?» — «Люблю Беларусь!» — «То ўзаемна!»

 

Сообщение Пытанне зоркам: Кастусь Каліноўскі ў маім жыцці. Хто ён? появились сначала на Газета Слонімская.






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: В Щербинке будут запущены автобусные маршруты к МЦД и соцобъектам


Спорт в России и мире
Москва

ЭСК указала на ошибки главного арбитра дерби ЦСКА — «Спартак» Казарцева


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Даниил Медведев

Медведев сыграет с Бубликом в Мадриде 


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

"Экобас" не для Невы: стильные электросуда для Москвы делают в Ленобласти





Путин в России и мире
Москва

Собянин: к 2030 году на долю Москвы придется 35–40% туристов в России


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

«Набей им морду, покажи им, что ты настоящий белорус». Лукашенко о поездке спортсменов на Олимпиаду




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Генсек НАТО прибыл в Киев: главные заявления Столтенберга и Зеленского


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Сергей Брановицкий

Актерское агентство Киноактер. Актерское агентство в Москве.



Москва

Лесной пожар ликвидировали в Луховицах

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net