Новыя часопісы «Асцярожна, дзеці!» і «Дуда» чакаюць вас
У Беларусі з’явіліся адразу два абсалютна новыя часопісы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў “Дуду” і “Асцярожна, дзеці”. У іх тое, што падабаецца дзецям: дасціпныя коміксы, казкі, вершы, загадкі, заданні для развіцця. А таксама інтэрактыўныя гульні, qr-коды, праз якія можна выйсці на інтэрнэт-старонкі з цікавай інфармацыяй, паслухаць музыку.
Сообщение Новыя часопісы «Асцярожна, дзеці!» і «Дуда» чакаюць вас появились сначала на Газета Слонімская.
У «Асцярожна, дзеці!» галоўныя героі — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон) — разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі, якія напэўна захопяць дзяцей.
Кожны нумар часопіса – тэматычны. Тэмы першых нумароў – самалёты, катастрофы, мабільнікі.
Разынка кожнага нумара – вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Напэўна спадабаецца дзецям рубрыка “Пахімічым”, у якой ім прапануецца самастойна правесці захапляльныя, але бяспечныя хімічныя эксперыменты.
У наступных нумарах Цім, Мара, Газ і Тормаз будуць шукаць скарбы, трапяць у самыя дальнія куточкі свету і пры гэтым будуць карыстацца найсучаснейшымі тэхналогіямі.
Героі часопіса “Дуду” — хлопчык Зор, дзяўчынка Лёля і падушка Дуду, якія разам спасцігаюць свет. Тэма першага нумару – “Усё пра катоў”, другога – “Усё пра метро”.
У кожным нумары ёсць адмысловыя заданні на развіццё логікі, увагі, дробнай маторыкі і г. д., падрыхтаваныя дасведчанымі педагогамі.
Часопісы прадаюцца ў кіёсках “Белдрука”, кнігарнях, гіпермаркетах. Купляйце і чытайце! А найлепш — выпісвайце! Гэта самы выгадны варыянт. Падпісны індэкс “Асцярожна, дзеці” — 75080 (ведамасны 750802). Падпісны індэкс “Дуду” — 75081 (ведамасны 750812).
Сообщение Новыя часопісы «Асцярожна, дзеці!» і «Дуда» чакаюць вас появились сначала на Газета Слонімская.