Старэйшы малодшы брат
Я быў пяцігадовым малышом, калі бацькі прывезьлі мяне з Забайкальля ў Чарнаўцы. Мы прыехалі ўсёй сям’ёй: мама, тата, старэйшы брат Валянцін і я. У Чарнаўцах у пяць гадоў, застаючыся малодшым братам, я стаў яшчэ і старэйшым братам сівавалосых гуцульскіх дзядоў і адвіслагрудых гуцульскіх бабак. У малалецтве мяне гэта нават цешыла. Я быў вельмі добры старэйшы брат: малодшым я спачуваў, не глядзеў на іх звысоку і з імпэрскай цікаўнасьцю вучыў іхную мову. Гадоў у васямнаццаць я зразумеў, што не хачу больш... Читать дальше...