Добавить новость
123ru.net
World News
Март
2014
1 2 3 4 5 6 7 8
9
10 11 12 13
14
15 16 17 18 19 20 21
22
23 24 25 26 27 28 29 30 31

Старэйшы малодшы брат

0
Я быў пяцігадовым малышом, калі бацькі прывезьлі мяне з Забайкальля ў Чарнаўцы. Мы прыехалі ўсёй сям’ёй: мама, тата, старэйшы брат Валянцін і я. У Чарнаўцах у пяць гадоў, застаючыся малодшым братам, я стаў яшчэ і старэйшым братам сівавалосых гуцульскіх дзядоў і адвіслагрудых гуцульскіх бабак. У малалецтве мяне гэта нават цешыла. Я быў вельмі добры старэйшы брат: малодшым я спачуваў, не глядзеў на іх звысоку і з імпэрскай цікаўнасьцю вучыў іхную мову. Гадоў у васямнаццаць я зразумеў, што не хачу больш выконваць гэтую ролю і не хачу належаць да тых незьлічоных мільёнаў людзей, якія бязь ценю самаіроніі называюць сябе «вялікім народам». У 1965 годзе я паступіў на першы курс Чарнавіцкага ўнівэрсытэту і ледзь не на першай лекцыі здагадаўся, чаму не хачу. Выкладчык гісторыі КПСС спытаўся ў аўдыторыі, на якой мове чытаць лекцыі: на расейскай ці на ўкраінскай. Нас было чалавек шэсьцьдзесят. Паўсотні студэнтаў-гуцулаў на пытаньне дацэнта нічога не адказалі. Але дзесяць «старэйшых братоў» згодна рыкнулі: «На русском!» Здаецца, у гэтую хвіліну я ўпершыню падумаў, што дзяржава, у якой дружба народаў абвешчаная афіцыйнай ідэалёгіяй, доўга не працягне.



Я памыліўся. Яна цягнула яшчэ бясконца доўга: я не пра гістарычны час, а пра адзінае пражыванае чалавекам жыцьцё. Але ўрэшце грымнулася, адышла ў гістарычны асадак, царства ёй падземнае з усімі хтанічнымі кашмарамі! На той час я ўжо жыў у Англіі, якая дала мне неацэнную навуку нацыянальнага і каляніяльнага выцьверажэньня. Але да самага ад’езду з СССР я ўсё роўна цягнуў лямку старэйшага брата. Я гэта адчуваў нават на допытах у КГБ: мяне дакаралі, аспрэчвалі мае літаратурныя прыхільнасьці, але морду ў кроў ня білі, а пасьля ў псыхушку не запіхвалі, не сьціралі ў лягерны пыл, як гэта было прынята рабіць з маімі «малодшымі братамі». А ў Англіі я рэзка памаладзеў і зноў стаў малодшым братам у прамым сэнсе: малодшым братам Валянціна.



У лістападзе 2008 году я прыехаў у Вену на «Дні ўкраінскай літаратуры». Разам з румынам і аўстрыйцам мяне запрасілі як расейскага пісьменьніка, які мае дачыненьне да Ўкраіны. Я выступаў разам з паўтузінам украінскіх пісьменьнікаў і паэтаў. На душы ў мяне было лёгка: мне падабалася роля нацмена. Мне падабалася пачуцьцё гумару ў музы гісторыі Кліё. Дзякуючы яе іроніі ў шэсьдзесят гадоў я зноў адчуў сябе малышом, тым самым, які некалі рос у Забайкальлі і абажаў маму, тату і старэйшага брата Валянціна.




Пераклад: Сяргей Шупа





Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net