Каму судзіць?
У сеціве выбары ідуць поўным махам, хоць кандыдаты ўсё яшчэ не зарэгістраваныя. Я маю на ўвазе ня толькі апытаньне пад назвай "За каго прагаласавалі б вы?", якое ўжо колькі тыдняў вісіць на нашым сайце і карыстаецца ўсё большай папулярнасьцю, але і тон ды зьмест камэнтараў пад іншымі нашымі матэрыяламі. Раней мне думалася, што калі б беларускія выбары адбываліся толькі ў Інтэрнэце, параза дзейнага прэзыдэнта была б гарантаваная, нават пры ўмове, што ніякага "адзінага" супраць яго не было б. Цяпер я ўжо не такі ўпэўнены ў гэтым. Читать дальше...