Навіны адным радком
Навіны Слонімшчыны адным радком.
Сообщение Навіны адным радком появились сначала на Газета Слонімская.
Намеснік старшыні аблвыканкама наведаў Слонім
Намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Іван Жук 28 ліпеня наведаў Слонім і пабываў у вытворчым цэху «Слонім» Шчучынскага філіала ААТ «Малочны мір», у філіяле вінна-гарэлачнага завода і на Слонімскім рамонтным заводзе.
У Жыровічах адчынілі аптэку пасля рамонту
Жыровічы. Фота з архіва «ГС»
Дзяржаўная аптэка ў аграгарадку Жыровічы пасля завяршэння капітальнага рамонту пачала працаваць 29 ліпеня.
Растуць «пярвічкі» прафсаюзаў
164 пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі аб`ядноўваюць больш за 19 тысяч работнікаў Слонімшчыны, пры тым, што за апошнія паўтары гады дадалося 19 прафсаюзных «пярвічак», сярод якіх 12 з`явіліся на прыватных прадпрыемствах, цытуе старшыню Слонімскага раённага аб`яднання прафсаюзаў Кацярыну Руткоўскую сайт райвыканкама.
Сообщение Навіны адным радком появились сначала на Газета Слонімская.