«І думай, браце, аб бядзе»
Вялікіх пісьменнікаў нездарма называюць вялікімі гуманістамі. Да гэтага схіляюць не толькі іх творы, але і жыццё ў цэлым. У першым шэрагу чалавекалюбцаў стаіць і постаць Якуба Коласа. Яго ўнёсак у выратаванне людзей важкі: шмат каго паэт убярог ад Малоха сталінскіх рэпрэсій. Аднак тэма дагэтуль застаецца нераскрытай. Актуальнай публікацыяй мы толькі прыадкрываем яшчэ адну старонку жыцця класіка і заклікаем даследчыкаў дапоўніць яе.