У Ясянцы калісьці працавала суконная фабрыка
У фондах Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея захоўваецца досыць цікавы дакумент “Гадавая ведамасць суконнай фабрыкі ў вёсцы Ясянец на зямлі памешчыка Ксаверыя Абуховіча ад 20 лістапада 1832 года”. Цікавы ён не столькі ўпамінаннем у ім дастаткова вядомага шляхецкага роду Абуховічаў, а практычна поўным апісаннем, у большай ступені статыстычным, прадпрыемства па вытворчасці сукна.