Добавить новость
123ru.net
Все новости
Май
2018

Лукашэнка — як надвор’е: сёньня сонца, заўтра дождж

0

10 тэзаў з выступаў беларускай апазыцыі ў ЗША.

Лідэры беларускіх апазыцыйных партыяў Анатоль Лябедзька (АГП), Віталь Рымашэўскі (БХД) і Юрась Губарэвіч (Рух «За Свабоду») праводзяць сустрэчы з амэрыканскімі дзяржаўнымі службоўцамі, палітыкамі і экспэртнай супольнасьцю.
Сярод іншага, у беларускіх апазыцыйных лідэраў заплянаваныя сустрэчы з кангрэсмэнамі Джонам Шымкусам і Крыстафэрам Сьмітам, аўтарам акту аб дэмакратыі ў Беларусі; прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартамэнту, Нацыянальнага дэмакратычнага і Міжнароднага рэспубліканскага інстытутаў, намесьнікам кіраўніка Міжнароднага вяшчаньня ЗША Джэфры Трымблам. Анатоль Лябедзька таксама наведаў «Голас Амэрыкі» і даў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее Время».
У чацьвер, 17 траўня, у офісе Фонду Маршала палітыкі правялі сустрэчу з грамадзкасьцю, дзе распавялі пра мэты свайго візыту і чаканьні ад яго. Публікуем асноўныя тэзы з гэтай сустрэчы.
1.Інвэстуючы ў Лукашэнку — лёгка ўсё страціць
Шматгадовыя інвэстыцыі ў дэмакратычныя зьмены ў Беларусі далі вынік. Сёньня 30-40% беларусаў падтрымліваюць Захад, і гэта вынік заходняй дапамогі. А Лукашэнка — як надвор’е: сёньня сонца, заўтра дождж. Інвэстуючы ў Лукашэнку — лёгка ўсё страціць (Лябедзька).
2.Рэжым будзе мяняцца
Лукашэнка, магчыма, рыхтуе мяккую зьмену ўлады. Нездарма ён заявіў пра рэфэрэндум. Пасьля вайны ва Ўкраіне ён зразумеў, што расейцы могуць прыйсьці і акупаваць краіну. У яго ёсьць дзеці і ўнукі, і ён хвалюецца за іхны лёс (Рымашэўскі).
3.Цяпер зьявілася вакно магчымасьцяў
Разам з тым падтрымка Захадам грамадзянскай супольнасьці, партыяў, СМІ зьменшылася. Заўсёды так: чым менш шанцаў на зьмены — тым большая падтрымка апазыцыі. Калі мы ў турме — палітыкам на Захадзе прасьцей абгрунтаваць пазыцыю. Але мы нічога ня можам зрабіць з турмы (Рымашэўскі).
4.Новы закон аб СМІ мае здушыць свабоду слова ў Беларусі
Такога наступу на інтэрнэт не было ніколі. Пастаянна затрымліваюць і штрафуюць журналістаў. Неабходная падтрымка незалежных мэдыяў. Неабходна адкрыць лічбавы тэлеканал і беларускую рэдакцыю «Голасу Амэрыкі» (Рымашэўскі).
5.Неабходная супраца і адзіная пазыцыя Вашынгтона і Брусэлю стасоўна Беларусі
Раней для эўрапейцаў Лукашэнка быў апошнім дыктатарам Эўропы, потым стаў перадапошнім, а потым ужо і не зусім дыктатар. Лукашэнка гэтым карыстаецца, пытаньне свабоды і правоў чалавека адышло на задні плян (Лябедзька).
6.Расея ўмацоўвае прысутнасьць у Беларусі
Спробы Лукашэнкі наладзіць супрацу з Захадам былі заўважаныя Расеяй, і яна спрабуе ўмацоўваць сваю прысутнасьць у Беларусі. Моцны расейскі ўплыў ідзе праз расейскую праваслаўную царкву. Расейскія мас-мэдыя штотыдзень глядзіць мінімум 2/3 насельніцтва. Шмат расейскіх агентаў уплыву ў беларускай арміі і КДБ (Губарэвіч).
7.Імя самага папулярнага палітыка ў Беларусі — не Лукашэнка
Яго імя — Уладзімір Пуцін. Лукашэнка разумее, што вынікам 4-га тэрміну Пуціна можа стаць міждзяржаўная сыстэма кіраваньня краінамі, у тым ліку Беларусьсю. Пуцін стварае новую сыстэму пад сябе (Губарэвіч).
8.Адносіны Лукашэнкі і Пуціна — вайна за даўжыню павадка
Лукашэнка ўвесь час спрабуе даўжыню павялічыць, але павадок застаецца. Падштурхоўваць яго трэба ў кожным разе (Лябедзька).
9.Беларуская апазыцыя падтрымлівае санкцыі супраць Расеі
Санкцыі супраць Лукашэнкі не працавалі, калі не было санкцыяў супраць Расеі. Чым слабейшая Расея — тым мацнейшыя краіны вакол яе (Рымашэўскі).
10.Для нас вельмі важнае адзінства
Мы плянуем вылучаць адзінага кандыдата на прэзыдэнцкіх выбарах і будаваць кааліцыю. Пасьпяховая акцыя 25 сакавіка — гэта таксама вынік нашай супрацы з новымі людзьмі (Рымашэўскі).
***
Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі і Юры Губарэвіч прабудуць у ЗША да канца тыдня. На выходных заплянаваныя сустрэчы зь беларускай дыяспарай у Вашынгтоне і Нью-Ёрку.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net