Вынікі экзіт-полаў на выбарах прэзідэнта Польшчы
Паводле папярэдніх звестак у другі тур выходзяць Анджэй Дуда і Рафал Тшаскоўскі.
Паводле папярэдніх звестак экзіт-полаў, якія праводзіць Ipsos на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы вынікае, што цяперашні кіраўнік дзяржавы Анджэй Дуда набірае 41,8% падтрымкі. На другім месцы прадказальна апынаецца кандыдат Грамадзянскай Кааліцыі Рафал Тшаскоўскі, які атрымлівае 30,4% галасоў. Як і прагназавалася, праўдападобна, што гэтыя прэтэндэнты выходзяць у другі тур галасавання.
Паводле апытанняў Ipsos трэцяе месца займае Шыман Галоўня, які набірае 13,3% галасоў.
Далей ідуць:
Кшыштаф Босак – 7,4%
Робэрт Бедрань – 2,9%
Уладыслаў Косіняк-Камыш -2,6%
Марак Якубяк – 0,5%
Вальдэмар Віткоўскі– 0,3%
Павал Танайна-0,3%
Станіслаў Жолтак-0,3%
Міраслаў Пятроўскі-0,2%
Афіцыйныя вынікі выбараў у першым туры будуць абвешчаныя найраней у аўторак 30 чэрвеня.
Галасаванне ў другім туры павінна прайсці 12 ліпеня.
Беларускае Радыё Рацыя