Як Валер Цапкала адказаў на пытаньне пра 900 тысяч даляраў у Ціханоўскага
Увечары 4 чэрвеня ў пасёлку Бараўляны пад Менскам, каля крамы «Гіпа» зьбіралі подпісы за былога дырэктара ПВТ Валера Цапкалу, які вырашыў балятавацца ў прэзыдэнты. Чаргі каля стала зь імем Цапкалы не было, але людзі падыходзілі адзін за адным.