«Я не баюся за свайго кандыдата». Як у Горадні прайшоў пікет у падтрымку Лукашэнкі
Дзясяткі людзей, якія ставілі подпісы, але адмаўляліся казаць, што думаюць. Моладзь, што «прыйшла паглядзець на цырк». Пікет, які зьявіўся і зьнік роўна па гадзіньніку. Што адбывалася на зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку ў Горадні.