У Ганконгу затрымалі 50 пратэстоўцаў
У Ганконгу ў нядзелю паліцыя затрымала 50 удзельнікаў забароненай пратэстнай маніфэстацыі. Як паведамляе Reuters са спасылкай на заяву паліцыі, пратэстны марш быў спынены праз распачатыя беспарадкі. Паліцыянты ўжылі сьлезацечны газ.