На блогера Ігара Лосіка завялі крымінальную справу за арганізацыю масавых беспарадкаў
На затрыманага 25 чэрвеня адміністратара суполкі «РБ головного мозга» і фрылансэра-кансультанта Радыё Свабода Ігара Лосіка завялі крымінальную справу па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадкаў, паведаміла Свабодзе жонка затрыманага Дарʼя Лосік.