Павал Севярынец 17 сутак знаходзіцца ў карцары
Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга Севярынец. На ейную думку, такое абыходжанне з’яўляецца катаваннем.
Палітык Павал Севярынец 17 сутак знаходзіцца ў карцары. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Вольга Севярынец. На ейную думку, такое абыходжанне з’яўляецца катаваннем.
– Карцар – гэта два на тры метры памяшканне. Дзе няма форткі, дзе адмыслова для яго адключылі ваду ў ракавіне і ва ўнітазе. У яго няма ніякіх асабістых рэчаў увогуле. Карцар – гэта месца, дзе жалезная табурэтка прыкручаная і нары жалезныя, якія падымаюцца на цэлы дзень. Спаць трэба, зноў жа такі, на гэтых нарах. Камеры халодныя, сырыя, там адмыслова не зачыняюць форткі на ноч. Каб проста заснуць, там трэба неяк сагравацца, хадзіць. А днём адпачыць таксама немагчыма.
Паўла Севярынца затрымалі 7 чэрвеня пасля пікету па зборы подпісаў па вылучэнні альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Падчас знаходжання ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў палітыка некалькі разоў асуджалі да адміністрацыйных арыштаў, агульная колькаць якіх складае 60 сутак.
Беларускае Радыё Рацыя