Рута Ванагайце: Многіх у Беларусі і Літве не цікавіць ні жыцьцё яўрэяў, ні іх гібель
На гэтым тыдні ў Вільні адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Руты Ванагайце «Як гэта здарылася?», прысьвечанай удзелу літоўцаў у зьнішчэньні яўрэйскага насельніцтва падчас нямецкай акупацыі Літвы. Пісьменьніца адказала на нашы пытаньні зь лётнішча ў Франкфурце, па дарозе зь Ерусаліму ў Вільню.