«Гавары праўду» падтрымала Бабарыку і Ціханоўскага і запатрабавала ад уладаў спыніць рэпрэсіі
![«Гавары праўду» падтрымала Бабарыку і Ціханоўскага і запатрабавала ад уладаў спыніць рэпрэсіі](https://gdb.rferl.org/E00D05AF-94D1-48D6-BCB3-34AC9D6EE411_w800_h450.jpg)
Грамадзкае аб’яднаньне «Гавары праўду», старшыня якога Андрэй Дзьмітрыеў балятуецца ў прэзыдэнты, выступіла з адкрытай заявай, у якой рэзка асудзіла дзеяньні ўладаў у дачыненьні да апанэнтаў у ходзе перадвыбарнай кампаніі.