Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
World News in Belarusian
Июнь
2020

Ідзе збор подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннем адкласці пуск БелАЭС

0

Петыцыя адрасавана Міністэрству энергетыкі і дэпартаменту па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд).

 На інтэрнэт-пляцоўцы па зборы подпісаў petitions.by чэрвеня размешчана петыцыя з патрабаваннем адкласці запланаваны на ліпень фізічны пуск першага энергаблока Беларускай АЭС.

Петыцыя адрасавана Міністэрству энергетыкі і дэпартаменту па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд).

Аўтары патрабуюць ад Дзяржатамнагляду „не выдаваць ліцэнзіі на пуск БелАЭС”, а ад Мінэнэрга — адкласці фізічны пуск „да моманту, калі будуць вырашаныя праблемы бяспекі станцыі”. У сувязі з эпідэміяй каранавіруса, лічаць яны, ёсць рызыка, што „запуск станцыі будзе выконвацца недастаткова кваліфікаванымі спецыялістамі і без належнага кантролю”.

„Прычына таму — інфікаванне COVID-19 персаналу, занятага на будаўніцтве і падрыхтоўцы БелАЭС да пуску, якое ўзнікла з-за адсутнасці неабходных мер абароны, — гаворыцца ў петыцыі. — Паводле інфармацыі кіраўніка „Расатама” Аляксея Ліхачова, інфікавана каля 100 чалавек. Паводле інфармацыі Мінэнерга, каля 80 з гэтых 100 знаходзяцца пад падазрэннем і ізаляваныя, 18 выпадкаў афіцыйна пацверджана. Гэта азначае, што ў момант пуску кваліфікаваныя спецыялісты могуць быць недаступныя”.

„Ва ўмовах закрытых межаў і каранцінных мераў у іншых краінах ускладненыя або немагчымыя візіты замежных спецыялістаў, экспертаў, супрацоўнікаў місій на Астравецкую пляцоўку для ацэнкі перадпускавой гатоўнасці АЭС і яе адпаведнасці міжнародным стандартам”, — заяўляюць аўтары петыцыі.

Яны звяртаюць увагу на тое, што „да гэтага часу не вырашаны праблемы бяспекі, выяўленыя падчас стрэс-тэстаў БелАЭС”. Выкананне мерапрыемстваў нацыянальнага плана дзеянняў па выніках стрэс-тэставання пасля запуску БелАЭС „можа мець дадатковыя рызыкі”.

Складальнікі петыцыі таксама адзначаюць адсутнасць плана абыходжання з адпрацаваным ядзерным палівам. „На станцыі цяпер няма нават пляцоўкі для яго сухога прыстанцыйнага захоўвання, — адзначаюць яны. — Пакуль няма ўмоў для наступнага бяспечнага абыходжання з гэтым надзвычай небяспечным відам ядзерных адходаў, запускаць станцыю нельга”.

Акрамя таго, у краіне „няма дастатковай колькасці магутнасцяў халоднага і гарачага рэзерву, неабходных для бяспечнай інтэграцыі БелАЭС у энергасістэму”.

„Праект БелАЭС стварае высокія палітычныя рызыкі, звязаныя з пагрозай эканамічнай і палітычнай незалежнасці Беларусі, добрасуседству з суседнімі краінамі, — перакананыя аўтары петыцыі. — Аварыя на БелАЭС можа рэзка дэстабілізаваць і без таго напружаную сацыяльна-палітычную сітуацыю ў Беларусі. Менавіта цяпер фізічны пуск БелАЭС, на нашу думку, ставіць пад пагрозу будучыню незалежнай Беларусі і суседніх краін”.

На 18.00 петыцыю падпісала крыху больш за 200 чалавек. На збор подпісаў адводзіцца месяц.

Генеральны дырэктар расійскай дзяржаўнай карпарацыі „Расатам” Аляксей Ліхачоў у відэазвароце да калег, апублікаваным на сайце дзяржкарпарацыі 26 мая, заявіў, што „на беларускім праекце зафіксавана каля 10 інцыдэнтаў, каля 100 станоўчых тэстаў” на COVID-19. Ён падкрэсліў, што гэта не толькі работнікі арганізацый „Расатама”, але і „прадстаўнікі беларускага заказчыка”.

„Усе каранцінныя меры выконваюцца, але я прашу кіраўніцтва АСЭ (структура генеральнага падрадчыка па ўзвядзенні БелАЭС са складу „Расатама”. — БелаПАН.), куратараў беларускага праекта яшчэ дадаткова ўзмацніць працу. У нас там цяпер самая гарачая пара: на працягу найбліжэйшых тыдняў мы плануем атрымаць ліцэнзію, выйсці на фізпуск. І вядома ж пры гэтым трэба максімальна абараніць і зберагчы персанал”, — заявіў Ліхачоў.

У той жа дзень прэс-служба Міністэрства энергетыкі Беларусі паведаміла, што на 26 мая наяўнасць каранавіруснай інфекцыі COVID-19 выяўлена ў 18 работнікаў дзяржпрадпрыемства „Беларуская АЭС”. Адзначалася, што супрацоўнікі з пацверджаным каранавірусам „знаходзяцца пад кантролем медыцынскіх службаў па месцы пражывання”. Хвароба працякае „бессімптомна, у лёгкай форме”. Таксама паведамлялася, што на самаізаляцыі знаходзіцца 81 чалавек — кантакты першага ўзроўню.

У Мінэнерга падкрэслілі, што работы на БелАЭС „ажыццяўляюцца ў штатным рэжыме”.

Беларуская АЭС будуецца паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) за кошт крэдыту Расіі па тыпавым расійскім праекце ВВЭР-1200. Паводле прагнозу Міністэрства энергетыкі, пасля выхаду на поўную магутнасць станцыя будзе выпрацоўваць больш за 19 млрд кВт•гадз электраэнергіі штогод.

11 красавіка міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч паведаміў, што пуск першага энергаблока БелАЭС намечаны на ліпень 2020 года, энергію ён пачне даваць у верасні-кастрычніку.

Другі энергаблок плануецца запусціць у 2021 годзе.

belapan.by






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин: внимание Путина к Москве дорогого стоит


Спорт в России и мире
Москва

Матч ЦСКА - "Рубин" завершился со счетом 2:2


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
ATP

Российский теннисист поднялся на две позиции в топ-10 рейтинга ATP


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

«Метриум»: Заповедные земли





Путин в России и мире
Москва

Стало известно, кто из Томской области едет в Москву на инаугурацию президента


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Лукашенко пригрозил мгновенным ответом на агрессию против Белоруссии




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире

Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Жанна Агузарова

Жанна Агузарова начала петь в подземных переходах



Москва

Весенний лед: хоккейная сборная собирает полные трибуны в регионах

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net