Амапаўцы затрымалі трэнэра і актывіста Свабоднага аб'яднаньня спартоўцаў Якаўлева, які прыехаў сустрэць журналіста пасьля сутак
Міліцыянты спынілі некалькі машын са спартоўцамі, якія езьдзілі ў Баранавічы сустракаць журналіста парталу «Трыбуна» Дзьмітрыя Руту. АМАП затрымаў гандбольнага спэцыяліста і актывіста Свабоднага аб'яднаньня спартоўцаў (SOS-BY) Канстанціна Якаўлева.
