Глухому не раскажаш, як пяе салоўка, сьляпому не пакажаш, як узыходзіць над салаўіным сьпевам сонца. А духоўна глухому, духоўна сьляпому ды яшчэ й бязмоўнаму не давядзеш, што Рыгор Барадулін — гэткі самы цуд, як салаўіны сьпеў і ўзыход сонца...
На ўзыходзе сонца мы стаялі на ўзьлеску пад Каралішчавічамі і глядзелі на мураша, які бегаў па пні сьпілаванай учора сасны. Ён бег і бег кругамі па колцах дрэва, пашыраючы кругі ад стрыжня да абалоні, не падбіраючы нічога ні для сябе, ні для мурашніка — і немагчыма было вызначыць мэту гэтага бегу. Читать дальше...