З таго сьвету вяртаюцца
Сёньня, 13 кастрычніка, першыя з 33 чылійскіх гарнякоў вярнуліся з таго сьвету на гэты. Больш як два месяцы таму аварыя заваліла іх глыбока пад зямлёй. Сёньня аднаго за адным іх пачалі выцягваць наверх у спэцыяльна вырабленай капсуле. Для такога выратавальнага ліфта прабурылі сьвідравіну праз горныя пароды– удалася толькі трэцяя спроба. Амаль дзьве тысячы журналістаў набліжаюць сьвету той настрой: нэрвовае, але стрыманае чаканьне наверсе, відэаздымкі узбадзёраных паўголых гарнякоў пад зямлёй. Але... Читать дальше...