“Калі будзем высоўвацца – на сваім лёсе можам ставіць крыж”
Апошнімі днямі бясспрэчным лідэрам паводле колькасьці камэнтароў на вэб-сайце Свабоды было відэаінтэрвію аднаго з кіраўнікоў БХД Паўла Севярынца “Беларусі патрэбны прэзыдэнт-хрысьціянін”. Асноўная ідэя Севярынца выкладзеная ў загалоўку, і шмат каму яна падалася спрэчнай. Нагэтулькі спрэчнай, што аўтары камэнтароў не хавалі экспрэсіі ў выказваньнях. Піша Ліс з роднага Севырынцу Віцебску: “Беларусі патрэбен адэкватны палітык без бэхэдоўскіх забабонаў. Хопіць ад аднаго саўковага радэкалізму кідацца ў хрысціянскі”. Читать дальше...