Добавить новость
123ru.net
Видео-новости
Сентябрь
2022

Новы тэлесезон на «Беларусь 3»

18 верасня пачынаецца новы вяшчальны сезон. Гэта значыць, што, акрамя свежых выпускаў ужо вядомых перадач, у эфіры з'явяцца прэм’ерныя праекты.

Хутка мы прадставім пазнавальныя праграмы, прысвечаныя мінуламу Беларусі. Цыкл «Памяць зямлі маёй», прымеркаваны да Года гістарычнай памяці, раскажа пра дзесяць знакавых айчынных мемарыяльных комплексаў, іх значнасць і кантэкст стварэння.

Пра людзей, якія змянілі ход не толькі беларускай, але і сусветнай гісторыі, якія зрабілі значны ўнёсак у развіццё культуры і навукі, раскажа прэм'ерны цыкл «Асобы». Дакументальны праект нагадае гледачам пра суайчыннікаў, чыімі дасягненнямі па праве ганарыцца краіна.

Яшчэ адна восеньская прэм'ера «Беларусь 3» – праект «Народны строй», што абяцае стаць відэаэнцыклапедыяй нацыянальнага касцюма беларусаў. Кожны выпуск будзе прысвечаны аднаму этнаграфічнаму рэгіёну нашай краіны. Аўтары праграмы наведаюць музеі, дамы культуры і рамёстваў, сустрэнуцца з майстрамі, якія ствараюць унікальныя народныя строі. Акрамя таго, гісторыкі, этнографы і фалькларысты раскажуць пра асаблівасці кожнага рэгіёна, што адлюстраваліся ў элементах касцюмаў.

Рыхтуецца да выхаду поўнаметражны дакументальны фільм «Дарога памяці», вынік сумеснага праекта нашага тэлеканала і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У аснове стужкі – падарожжа перасоўнай музейнай экспазіцыі па гарадах краіны. Падчас праекта іх жыхары перадалі ў фонды музея сямейныя рэліквіі і іншыя артэфакты мінуўшчыны.

Таксама у свежым сезоне мы плануем паказаць мноства пастановак, музычных і танцавальных канцэртаў. Напрыклад, хутка ў эфіры канала «Беларусь 3» – новы спектакль Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Альпійская балада». У канцы верасня вас чакае тэлепрэм'ера Вялікага тэатра – опера Каміля Сен-Санса «Самсон і Даліла». Акрамя таго, сумесна з Сімфанічным аркестрам Белтэлерадыёкампаніі мы працягваем здымкі ўласнага праекта «Вечары з сімфанічным аркестрам». Кожнае выступленне распавядае пра пэўны перыяд нацыянальнай музычнай гісторыі і знаёміць з малавядомымі творамі айчынных кампазітараў.

Таксама ў найбліжэйшыя месяцы выхадам тэматычных цыклаў перадач мы адзначым важныя для беларускай культуры юбілеі: 90-годдзе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета і 140-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа. Адна прэм'ера будзе прымеркавана і да Дня беларускага кіно: у снежні наш канал прадставіць новую дакументальную стужку Сяргея Кацьера «Скульптурны партрэт на фоне часу і кіно», прысвечаную кінааператару, фотамастаку, пісьменніку і грамадскаму дзеячу Анатолю Забалоцкаму.






Загрузка...


Губернаторы России

Спорт в России и мире

Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса

Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире




Путин в России и мире

Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.






Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...





Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net