Трамп заявіў, што гатовы падпісаць пагадненьне з талібамі ў выпадку замірэньня
Трамп гатовы падпісаць мірную дамову з талібамі ў Аўганістане, калі будуць выкананыя ўмовы часовага замірэньня паміж бакамі — «пасьля 19 гадоў вайны» надышоў час амэрыканскім сілам «вярнуцца дадому».