Украінскія вытворцы дабіваюцца прадоўжаньня абмежаваньняў на імпарт цэмэнту зь Беларусі. Што вядома
У 2019 годзе юрысты даказалі наяўнасьць парушэньня канкурэнцыі з боку Расеі, Беларусі і Малдовы і дабіліся ўвядзеньня высокіх ставак мыта для трох краін — зь Беларусі — 57,03%, з Расеі — 114,95% і з Малдовы — 94,46%. Тэрмін іх прымяненьня мусіў закончыцца сёлета ў чэрвені.