Чым УНС не КР, або чаго варта чакаць беларусам ад новых палітычных структур
Пачнём з таго, што насамрэч яднае гэтыя старыя новыя структуры беларускага рэжыму і дэмакратычных сіл: самі іх стваральнікі не надта разумеюць, для чаго ім па праўдзе патрэбныя гэтыя збудаваныя канструкцыі і ці можна будзе пакласціся на гэту новую ножку палітычнага крэсла ў будучыні? Але ёсць і істотнае адрозненне: калі створаная пад пільным наглядам лукашэнкаўскай адміністрацыі структура так званага “ўсебеларускага народнага сходу” не выглядае на тое, што можа “стрэліць” у нейкі момант і чымсьці здзівіць сваіх стваральнікаў і публіку... Читать дальше...