Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Gs.by (Слоним)
Октябрь
2020

Завея пасярод зімы

0

На паэтычнай хвалі

Аўтобус з райцэнтра да вёскі Жаркі хадзіў два разы на дзень: раніцай і ўвечары. Антаніна Кужэльская вельмі спадзявалася, што паспее на вячэрні. І паспела б, але сумка была надта цяжкая, і яна доўга ішла з чыгуначнага вакзала на аўтобусны. Невысокая, стройная, з русымі кучаравымі валасамі, што выбіваліся з-пад белай вязанай шапачкі. Ехала да мацеры на юбілей, і таму падарункаў ды пачастункаў набрала шмат. І думаць не магла, што так атрымаецца з гэтым аўтобусам. А цяпер рабі што хочаш.

Выйшла за гарадок на дарогу, якая вяла да яе вёскі. Яно-то, як падумаць, шлях і недалёкі, усяго шэсць кіламетраў. Каб па добрай дарозе, то ісці адно задавальненне. Толькі дзе яна, тая добрая дарога пасярод зімы? А тут, як на ліха, і завея ўсчалася. Сцюдзёны вецер пёр снег і прыгаршчамі кідаў у твар. Раз-пораз трэба было здымаць рукавіцы ды церці нос, лоб ды шчокі, каб не адмарозіць. Ставіла сумку на снег і церла да знямогі. Праз нейкі час ёй стала горача.
Па замеценай дарозе нехта нядаўна праехаў на машыне, былі відаць сляды пратэктара, але вецер спорна замятаў іх снегам.

Ад галоўнай дарогі да вёскі вяла і другая, карацейшая. На ёй былі відаць свежыя, яшчэ не засыпаныя снегам сляды, відаць, ад мужчынскага абутку, бо надта вялікая ступня.

— Пайду па гэтых слядах, скарачу шлях, — падумала дзяўчына. — І трэба ж мне спазніцца на апошні аўтобус, магла і раней прыехаць з Мінска, цягнікоў шмат ходзіць.

Па высокай прыгорбленай постаці старалася пазнаць свайго спадарожніка. І толькі калі ён прыпыніў крок і азірнуўся, пазнала. Пазнала і спалохалася. Хоць назад паварочвай. Гэта быў Ігнат Каромка з іхняй вёскі. Ігнат быў на пяць гадоў старэйшы за яе. Адзінока жыў у бацькоўскай хаце пры самым лесе. Яго мясцовыя пабойваліся, хоць нічога дрэннага нікому не зрабіў. На вечарынках дзяўчаты не хацелі з ім танцаваць, бо выгляд меў непрыгожы, можна сказаць, ваўкаваты: нізкі лоб, глыбока пасаджаныя маленькія вочы, квадратны падбародак. Антаніна таксама аднойчы адмовілася ад запрашэння на танец. Ён тады пастаяў, паглядзеў на яе і адышоўся.

Калі, вярнуўшыся, расказала пра гэта мацеры, тая папярэдзіла:

— Цяпер хадзі ды аглядвайся, бо гэныя Каромкі маюць злы нораў. Некалі ягоны дзед Мікіта так аддубасіў суседа, што той ледзь канцы не аддаў. Усе яны такія: чуць што — біцца.

Спачатку асцерагалася, але Ігнат больш не падыходзіў ні ў клубе, ні на вуліцы, і яна супакоілася. Потым паехала ў Мінск вучыцца ва ўніверсітэт. Там і працаваць засталася.

Аднойчы летам, як прыехала ў водпуск, маці паведаміла:

— Ігната Каромку ў турму пасадзілі. Пабілі ў райцэнтры чалавека. Яго прызналі вінаватым, хоць людзі кажуць, і віны тае не было. На другім віна. Але той выкруціўся, а Каромку пасадзілі. Праўда, не нашмат, усяго на паўтара года.

Пасля таго, як вярнуўся з турмы, Антаніна Ігната не сустракала. І вось на табе…

Ногі яе памлелі, сумка зрабілася яшчэ цяжэйшай. А тут і цямнець пачало.

Яна ледзь валаклася, а Ігнат стаяў і чакаў.

— Ну што, зямлячка, прытамілася? — спытаў з усмешкай. На абветраных шчоках гарэў румянец. — Давай сумку паднясу…

— Не, я сама! — прамовіла здзервянелымі губамі. — Тут няцяжка.

— Бачу, што няцяжка, — ухмыльнуўся, — ажно прагібаешся…

Яна хацела запярэчыць, як раптам зачапілася за нейкі камень і ажно закрычала ад болю. Нават пачула, як хруснула косць у назе.

— Усё, зямлячка, замяце цябе снегам і ніхто не знойдзе, — сказаў Ігнат, падыходзячы бліжэй. — Давай мне на плячо сваю цяжкую сумку, а сама бярыся за маю шыю. Панясу цябе назад у райцэнтр, бо трэба да доктара.

Стогнучы, яна ўхапілася за моцную Ігнатаву шыю, прытулілася да яго пляча.

А завея бушавала. Ужо амаль замяло іхнія сляды, і ён ступаў наўгад.

Сумка спаўзла, і ён на пару хвілін пасадзіў Антаніну на снег, добра прыладаваў паклажу на плячы. Потым зноў падняў дзяўчыну на рукі.

— Ну вось, так будзе лепш, — сказаў задаволена.

— Вы ж не зможаце мяне данесці, — засумнявалася. — І сумка цяжкая, і я не пушынка.

— Змагу, Тонечка! — прамовіў бадзёра. — Мы ж не так далёка адышліся, усяго якія два кіламетры.

Ступіўшы на гарадскую вуліцу, Ігнат па мабільніку выклікаў таксі і папрасіў вадзіцеля завезці іх да бальніцы.

Наклаўшы гіпс, доктар сказаў, што хворая можа адпраўляцца дадому.

— Мне ж далёка, — забедавала Антаніна. — Да ранішняга аўтобуса трэба чакаць..

— Пачакаем, — запэўніў Ігнат. — На таксі заедзем да майго стрыечнага брата і там пераначуем.

Ад таксі ён на руках занёс яе ва ўтульны домік на ўскраіне райцэнтра. Доўга стукаў у дзверы, пакуль гаспадар адчыніў.

— Во, каго я тут бачу?! — здзівіўся ён. — Ігнат на руках носіць дзяўчыну. Во з каго атрымаецца добры муж!

— У Тонечкі паламана нага, — паведаміў гаспадару. — Ёй трэба сагрэцца, павячэраць і адпачыць, а заўтра ранішнім аўтобусам мы паедзем у сваю вёску.

Назаўтра і да таксі, і да аўтобуса Ігнат насіў Тоню на руках. А яна тулілася да яго моцнага пляча, глядзела ў чорныя, глыбока пасаджаныя вочы, лавіла мілую ўсмешку і думала: «Які ж ён прыгожы і добры, Ігнат Каромка! І чаму я раней гэтага не бачыла?..»






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Сергей Собянин: Колледжи проведут Дни открытых дверей


Спорт в России и мире
Москва

Сергей Собянин подвел итоги Московской олимпиады школьников


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
ATP

Теннисиста Медведева выбили из топ-4 ATP


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

АО «Транснефть – Дружба» провело экологические акции





Путин в России и мире
Москва

Кремль: Путин 23 мая проведет переговоры с королем Бахрейна в Москве


Лукашенко в Беларуси и мире
Минск

Запись от имени Президента Беларуси сделана в книге соболезнований в посольстве Ирана




123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский объяснил, почему не хочет приглашать РФ на «саммит мира»


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Сергей Шнуров

Бизнесвумен Матильда Шнурова снялась без одежды в США



Москва

Вопрос безопасности: как в России никого не ущемляя запретить никабы

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net