Мы в Telegram
Добавить новость
123ru.net
Gs.by (Слоним)
Октябрь
2020

Яблычак ад яблынькі

0

На жыццёвых скрыжаваннях

Малюнак Яўгена Іанова

Малюнак Яўгена Іанова

— Усё, бабы, дажылася Ганулька. Учора надвячоркам прыязджалі з апекі і забралі Міхаську, — паведаміла ў магазіне Зіна Купка. — Сама бачыла, як у машыну садзіўся.

— Авохці! Прапіла дзіця, нягодніца! — бабулька Леснічэўская ажно кійком стукнула аб падлогу. — Яе і бацька быў п`яніца, так што яблычак ад яблынькі недалёка ўпаў.

— Яна ж не першы дзень п`е, то чаму толькі ўчора забралі? — спытала Рэня Бурачэўская.

— А ўчора цярпенне канчаткова лопнула ў прыстойных людзей, — казала Зіна, якая была Ганульчынай суседкай. — Прыехалі, як ужо цямнела, бо Ганулька ж у іх на кантролі. Праверыць, значыцца. А хлопчык па вуліцы цягаецца. Адзін-адзінюткі. А на дварэ цёмна, холадна — вядома, снежань. Ды і малы, ён жа толькі ў трэцім класе. «Ты ўрокі вывучыў?» — пытаюць. «Не вучыў і не еў яшчэ нічога, як прыйшоў са школы. У нас няма чаго есці…» — «А мамка дзе?» — «Дома. Спіць п`яная». Вось яны і забралі ў дзіцячы дом.

Ганна Цыбульская, па-вясковаму Ганулька, некалі паехала ў горад, нібыта на вучобу. Маці казала, у тэхнікум, каб стаць сувязісткай. Але веды набыла не такія, як хацела маці: навучылася піць, курыць. Без мужа нарадзіла хлопчыка і вярнулася ў вёску.

Калі маленькаму споўнілася чатыры гадкі, бабуля Вера памерла, пакінуўшы ўнука на волю лёсу.

Не стала мацерынай пенсіі, і Ганулька ўладкавалася на ферму даглядаць цялят. На рабоце старалася не піць, але вечарамі і ў выхадныя, што называецца, адцягвалася па поўнай. Жыццё цякло, як вада ў рэчцы Муханьцы, што непадалёку ад іхніх Буханкоў. Хлопчык рос у дзіцячым доме, а Ганулька працавала і папівала вінцо. На канікулы Міхаську ніколі не забірала, ды і ён, казалі вяскоўцы, не хацеў да такой мамкі. Яна раз у год наведвала сына, прывозіла танныя цукеркі на здачу, што заставалася ад віна.

І вось настаў час, калі хлопец скончыў сярэднюю школу. Разам з атэстатам атрымаў правы трактарыста, бо наведваў вучэбна-вытворчы камбінат.

І тады ён вярнуўся дадому. Высокі, шыракаплечы, з густымі чорнымі валасамі, што акаймоўвалі прывабны твар.

— Ну, будуць цяпер удваіх піць, — зрабіла прагноз суседка Зіна. — Удваіх, канечне, весялей.

Ды памылілася. Праз два дні хлопец уладкаваўся ў калгас на работу. Выдзелілі старэнькі трактар, і ён сам рамантаваў, стараўся да жніва паспець.

Ганулька, як кажуць, была ў сваім рэпертуары: працавала і піла. Міхась не сварыўся і не ўшчуваў, бо ведаў, што ад гэтага карысці не будзе.

Аднойчы раніцай яна знайшла на ганку букецік палявых кветак і запіску, напісаную на лістку ад школьнага сшытка. Роўным прыгожым почыркам было выведзена: «Анечка, даўно за табой назіраю. Тану ў бяздонных блакітных вачах. Любуюся стройнай постаццю…» І далей невядомы мужчына спяваў ёй дыфірамбы. Але подпісу, хто гэта, не было.

Увесь дзень Ганулька лятала як на крылах, а вечарам упершыню за шмат гадоў не прыклалася да бутэлькі. Яна прыдзірліва агледзела ў люстэрку свой сіняваты твар, валасы, у якіх былі відаць ніткі сівізны, паношаную сукенку.

— Жах! — сказала сабе. — І такое пудзіла некаму спадабалася…

Назаўтра мела выхадны. Атрымаўшы зарплату, паехала ў райцэнтр, зайшла ў цырульню і зрабіла модную стрыжку.

Сукенку як памерала ў магазіне, так і не здымала, і басаножкі абула, выкінуўшы старыя ў сметніцу.

Выйшла ў вёсцы з аўтобуса і накіравалася ў магазін, каб купіць хлеба і каўбасы.

— Ганулька, ці ты гэта?! — пляснула рукамі прадаўшчыца Нюра. — Проста каралеўна!

— Я гэта, я, — зачырванелася кабета. — Цяпер заўсёды буду так хадзіць.

Яна часта знаходзіла на сваім ганку любоўныя запіскі. І цвіла ад шчасця.

Неўзабаве пасля Каляд, акурат нядзеля была, да іх у хату зайшоў сталы кавалер Ігар Рудэнка, які працаваў у калгасе заатэхнікам. У руках ён трымаў букет чырвоных ружаў, абгорнутых газетай, каб не змерзлі.

— Анечка, — галантна пакланіўся. — Усе пытаюць, чаму доўга не жаніўся. А я цябе чакаў. Выходзь за мяне…

Міхась стаў ззаду за мацерай.

— Дык гэта ты, Сяргеевіч, любоўныя запіскі мне на ганак падкідваў?! — Ганулька была шчаслівая.

Ігар Сяргеевіч няўцямна маўчаў. А Міхась і мігаў, і галавой ківаў, маўляў, пацвердзі, што ты.

— Ну я… — нічога не разумеў жаніх. — А хіба гэта дрэнна?

— Вельмі добра, Ігарок! Я згодна быць тваёй жонкай…

А Міхась усміхаўся і думаў: «Усё выйшла як трэба. Мой план па выратаванні мамкі ўдаўся!..»






Загрузка...


Губернаторы России
Москва

Собянин сообщил о планах благоустройства на северо-востоке Москвы


Спорт в России и мире
Москва

Звезды спорта. Кто они такие и почему их так называют?


Загрузка...

Все новости спорта сегодня


Новости тенниса
Даниил Медведев

Даниил Медведев одолел 121-ю ракетку мира Меджедовича и вышел в 1/8 финала Рима


Загрузка...


123ru.net – это самые свежие новости из регионов и со всего мира в прямом эфире 24 часа в сутки 7 дней в неделю на всех языках мира без цензуры и предвзятости редактора. Не новости делают нас, а мы – делаем новости. Наши новости опубликованы живыми людьми в формате онлайн. Вы всегда можете добавить свои новости сиюминутно – здесь и прочитать их тут же и – сейчас в России, в Украине и в мире по темам в режиме 24/7 ежесекундно. А теперь ещё - регионы, Крым, Москва и Россия.


Загрузка...

Загрузка...

Экология в России и мире
Москва

Аэробная станция и септик: отличия и сходства





Путин в России и мире
Москва

Путин: РФ и КНР наладят более тесное взаимодействие в инновационных отраслях


Лукашенко в Беларуси и мире



123ru.netмеждународная интерактивная информационная сеть (ежеминутные новости с ежедневным интелектуальным архивом). Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net.

Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам объективный срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть — онлайн (с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии).

123ru.net — живые новости в прямом эфире!

В любую минуту Вы можете добавить свою новость мгновенно — здесь.





Зеленский в Украине и мире
Киев

Зеленский после приезда Блинкена в Киев сразу же стал выпрашивать у США дополнительные ЗРК Patriot


Навальный в России и мире


Здоровье в России и мире


Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России






Загрузка...

Загрузка...



Булат Окуджава

Телеведущего Урганта исключили из концерта памяти Окуджавы "Заезжий музыкант"



Москва

Подачу тепла в Москве остановят с 17 мая

Друзья 123ru.net


Информационные партнёры 123ru.net



Спонсоры 123ru.net