ААТ «Мастоўдрэў»: пра сярэдні заробак у 1170 рублёў і выбарчую кампанію
Генеральны дырэктар ААТ «Мастоўдрэў» Сяргей Асосаў нядаўна агалосіў, што выплачаны поўнасцю заробкі за май і яны ў сярэднім складаюць 1170 рублёў.
Сообщение ААТ «Мастоўдрэў»: пра сярэдні заробак у 1170 рублёў і выбарчую кампанію появились сначала на Газета Слонімская.
Пра заробкі
Карэспандэнт «ГС» у панядзелак пацікавіўся ў нешматлікіх рабочых, што ішлі на прадпрыемства ранкам на працу, пра іх заробкі і называў сярэднюю лічбу выплат па прадпрыемстве. У людзей было здзіўленне. Адказы пра іх заробкі былі такімі: «Крыху менш, як на ўсю нашу брыгаду, калі ўзяць заробак генеральнага, галоўнага інжынера і іншых начальнікаў ды наш, то так яно і будзе» і г. д.
Каб быць больш дакладнымі, звернемся да акладаў, якія ўказваюцца ў вакансіях. Вадзіцель пагрузчыка — 800 руб., трактарыст на лесанарыхтоўках — 900 руб. Гэта без вылікаў.
Рэальна на рукі рабочыя атрымліваюць менш. Паколькі прадпрыемства прастойвае, то іншыя вакансіі не запатрабаваныя.
Пра выбары
Працаўнік «Мастоўдрэва» Уладзімір Байгот меў намер увайсці ў ініцыятыўную групу па зборы подпісаў кандыдатам у прэзідэнты Сяргея Ціханоўскага. Падаў пра сябе адпаведныя звесткі. Ціханоўскага не зарэгістравалі. Аднак, па словах Уладзіміра, неўзабаве яго выклікаў сам генеральны ды запытаў: «Ты да каго ўступіў у ініцыятыўную групу?..» Затым яго перавялі на іншае месца працы, а неўзабаве выклікалі ў аддзел кадраў і паведамілі, што кантракт, заключаны з ім, працягвацца не будзе. Сваімі праблемамі Байгот падзяліўся з парталам TYT.BY. Сяргей Асосаў заявіў інтэрнэт-выданню, што ні аб якой ініцыятыўнай групе ён не ведаў.
Сообщение ААТ «Мастоўдрэў»: пра сярэдні заробак у 1170 рублёў і выбарчую кампанію появились сначала на Газета Слонімская.