Плаваць на Мастоўшчыне дазволілі ў чатырох месцах
Толькі месцы тыя пакуль канчаткова не акультурылі.
Сообщение Плаваць на Мастоўшчыне дазволілі ў чатырох месцах появились сначала на Газета Слонімская.
Год ад году іх колькасці не мяняецца — усяго чатыры. Гэта акваторыя пляжа ва ўрочышчы Міхайлоўка і левы бераг Нёмана за падвясным мостам працягласцю 100 метраў у горадзе.
У раёне таксама для купання адведзены два месцы: бераг вадасховішча каля вёскі Глядавічы і на Шчары каля вёскі Каралі. Апошні пляж добраўпарадкаваны год назад. Мясціны там прыгожыя, але знаходзіцца гэтае месца адпачынку за 30 кіламетраў ад Мастоў.
Выклікае здзіўленне, чаму не могуць адпачыць на Нёмане вяскоўцы Правых і Левых Мастоў, Дубна, Лунна? Чаму не могуць пакупацца ў Зяльвянцы жыхары Песак?
Ды хіба чыноўнікам да адпачынку людзей?
Сообщение Плаваць на Мастоўшчыне дазволілі ў чатырох месцах появились сначала на Газета Слонімская.